Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: апазыцыі параіцца з народам забаранілі


Магілёўскі гарвыканкам
Магілёўскі гарвыканкам
Магілёўскі гарвыканкам ня даў дазволу мясцовым апазыцыянэрам правесьці 9 чэрвеня мітынг пратэсту супраць росту цэнаў, інфляцыі, зьніжэньня жыцьцёвага ўзроўню працоўных. Заяўнікамі выступалі 12 актывістаў палітычных, грамадзкіх і прафсаюзных арганізацыяў.

Адмова, паводле аднаго з заяўнікаў, кіраўніка абласной арганізацыі Аб’яднаннай грамадзянскай партыі Уладзімера Шанцава, аргумэнтаваная тым, што не заключаныя дамовы са службамі, якія павінны забясьпечваць парадак на мітынгу — міліцыяй, мэдыкамі й камунальнікамі.

Уладзімер Шанцаў: «Мы ж ня можам заключаць дамовы без дакумэнту, які пацьвярджае, што мітынг дазволены. У заяўцы мы так і ўказалі, што адразу пасьля дазволу мы ідзём і ўсе дамовы заключаем. Колькі ўжо было выпадкаў, калі мы ўсё рабілі, але дазволу не было. Тры дні таму я быў у гарвыканкаме й спрабаваў данесьці нашу пазыцыю яшчэ раз, але мне адказалі, што адказ атрымаеце пісьмова. Я перакананы, што на мітынг прыйшла б ня тысяча чалавек, а палова гораду.
Я перакананы, што на мітынг прыйшла б ня тысяча чалавек, а палова гораду.

Людзі незадаволеныя гэтай уладай і не давяраюць ёй. Гарвыканкам цудоўна ведае сытуацыю. Насельніцтва ўжо ня хоча жыць па старому, а ўлада страціла кантроль над сытуацыяй».

Акцыя пратэсту мелася адбыцца ў вызначаным уладай месцы — на стадыёне на вуліцы Чалюскінцаў. Гэта месца ўдалечыні ад цэнтральных людных вуліц ля аварыйнага будынка былога Дома культуры. Арганізатары заяўлялі, што на мітынг прыйдуць да тысячы чалавек. Паводле Ўладзімера Шанцава на ім апазыцыянэры зьбіраліся пачуць ад людзей, хто вінаваты ў тым, што ўзровень жыцьця кардынальна пагоршыўся, і параіцца, што рабіць у такой сытуацыі.

Усе заяўнікі мітынгу прадстаўляюць апазыцыйныя арганізацыі, якія ўваходзяць у рэгіянальную кааліцыю дэмакратычных сіл. У сакавіку ўлада не дазволіла апазыцыянэрам правесьці ў цэнтры гораду тры пікеты за вызваленьне палітвязьняў. Рашэньне гарвыканкаму заяўнікі пікетаў абскардзілі ў судзе, бо, паводле іх, яно парушае іх канстытуцыйныя правы. Ленінскі суд Магілёва скаргі не задаволіў — прызнаў пастанову мясцовай улады законнай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG