Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 9 траўня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е

Па ўсёй краіне будзе сонечна, тэмпэратура ўдзень плюс 16–18.

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

У вечаровым эфіры Свабоды перадачы «Паштовая скрынка 111» Валянціна Жданко і «Званочкі» Яна Максімюка.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

9 траўня – у Беларусі і іншых краінах былога СССР адзначаецца Дзень перамогі. 9 траўня 1945 году на жаданьне Сталіна Акт капітуляцыі Нямеччыны ў другой сусьветнай вайне быў паўторна падпісаны ў Бэрліне з удзелам прадстаўнікоў Савецкага Саюзу. З гэтай прычыны Дзень перамогі ў краінах савецкага блёку адзначаўся менавіта 9 траўня, а ня днём раней, як у астатнім сьвеце.

На плошчы Перамогі ў Менску адбудзецца сьвяточнае шэсьце вэтэранаў і ўскладаньне вянкоў і кветак да манумэнта Перамогі (пачатак а 11.00).

9 траўня – Дзень Эўропы, устаноўлены на памяць «дэклярацыі Шумана», якую 9 траўня 1950 году агучыў францускі міністар замежных справаў Робэрт Шуман, заклікаючы да шчыльнай эўрапейскай інтэграцыі.

* * *

Паважаныя слухачы Свабоды. Дапамажэце больш поўна прадставіць беларускі дзень – напішэце пра плянаваныя падзеі, якія могуць быць цікавыя нашым слухачам, на адрас электроннай пошты svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1953 – у Менску выйшаў першы нумар літаратурнага часопіса «Маладосьць».

1955 – Фэдэратыўная Рэспубліка Нямеччына прынятая ў НАТА.

У гэты дзень нарадзіліся:

1883 – Хасэ Артэга-й-Гасэт, гішпанскі філёзаф.

1892 – Міхаіл Мялешка, беларускі гісторык, этнограф, пісьменьнік, публіцыст.

1924 – Булат Акуджава, расейскі бард, паэт, пісьменьнік.

1929 – Людвіг Асецкі, беларускі графік.

1955 – Уладзімір Емяльянчык, беларускі гісторык, выкладчык, паэт.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Жыць – гэта вечна быць асуджаным на свабоду, вечна вырашаць, чым ты станеш у гэтым сьвеце. І вырашаць бяз стомы і безь перапынку. Нават аддаючыся безнадзейна на волю выпадку, мы прымаем рашэньне – не вырашаць.

Хасэ Артэга-й-Гасэт

ГОД ТАМУ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ

66 гадавіну перамогі адзначаюць у Беларусі і краінах былога СССР

Абама: бін Ладэн меў у Пакістане «сетку падтрымкі»

Людміла Мірзаянава: «Ты ў тысячу разоў больш свабодны за тых, хто на волі»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG