Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Людміла Мірзаянава: «Ты ў тысячу разоў больш свабодны за тых, хто на волі»


Людміла Мірзаянава

Людміла Мірзаянава

У аўторак 10 траўня працягнецца суд над экс-кандыдатам у прэзыдэнты Андрэем Саньнікавым, а таксама Ільлём Васілевічам, Алегам Гнедчыкам, Фёдарам Мірзаянавым, Уладзем Яроменкам. Напярэдадні на пытаньні Радыё Свабода адказала маці Фёдара Людміла Мірзаянава.

Соўсь: Вы напісалі кранальны артыкул «Правасудзьдзе як быццам». Сярод іншага, вы пішаце, што для вас гэты суд і ўсё, што яму папярэднічала, гэта трагедыя. Як, на вашае ўражаньне, адчуваньне трагедыі падзяляюць іншыя ўдзельнікі судовага працэсу? Я не кажу пра абвінавачаных, а пра судзьдзю, абвінаваўцу, нібыта пацярпелых спэцназаўцаў?

Мірзаянава: Для іх гэта нават ня толькі не трагедыя, для іх гэта звычайны спэктакль. Яны выконваюць свае ролі, спушчаныя зьверху з вызначаным і жорстка прадпісаным зьместам. Спэцназаўцы выконваюць сваю ролю. Іх
Калі маці Саньнікава зьвярнулася да аднаго зь іх: ці ня страшна вам хлусьню публічна агучваць? -- ён злосна адказаў ёй, жанчыне 78-мі гадоў: гэта вы павінны баяцца, а ня мы
прывозяць аўтобусамі, яны пры гэтым адпрошваюцца, ці можна ехаць на наступны суд, для іх гэта дзейства. Яны ўсьміхаюцца, перагаворваюцца паміж сабой, дзеляцца пазытыўнымі эмоцыямі, яны пагражаюць. Так, напрыклад, калі маці Саньнікава Алла Ўладзімераўна зьвярнулася да аднаго зь іх: ці ня страшна вам хлусьню публічна агучваць? -- ён так злосна адказаў ёй, жанчыне 78-мі гадоў: гэта вы павінны баяцца, а ня мы. Судзьдзя Натальля Чацьвертакова першы дзень была ўспрынятая мною як жанчына прывабнае зьнешнасьці, але, назіраючы за ёй, я заўважыла: яна пачуваецца дастаткова камфортна, ёй прыемна знаходзіцца ў гэтай аўдыторыі, яна гэтага не хавае. Калі раптам выяўляюцца нейкія нязручныя дробязі... Я назірала за ёй у часе прагляду фільма. Яна перажывала асалоду -- вось ён, доказ, які пацьвярджае віну!.. Пракурор Загорскі -- малады, ён таксама ўсьміхаецца, яму прыемна. Яны не перажываюць нэгатыўных эмоцыяў, якія перажываем мы і якія перажываюць нашы дзеці.

Соўсь: Фёдар цяпер знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага. Калі б ён меў магчымасьць пачуць там Радыё Свабода, што б вы яму сказалі напярэдадні суднага дня?

Мірзаянава: Я ганаруся табой, Фёдар. Я ганаруся, сынок. Ты ня здраджваў сабе і ты ня здрадзіў нікому з тых людзей, якія прэтэндавалі на пасаду
Я баялася, сынок, што ты ня вытрымаеш. Ты вытрымаў
прэзыдэнта. Ці маюць яны рацыю, ці ня маюць, ці добрыя іх праграмы ці дрэнныя, ты нікому ня здрадзіў. Гэта самае галоўнае. Будучы ў клетцы, за кратамі, чалавеку заўсёды складана. Я баялася, сынок, што ты ня вытрымаеш. Ты вытрымаў. Я ўбачыла цябе сьмелым, чалавекам з пачуцьцём уласнае годнасьці. Я павярнулася тварам да тых студэнтаў, якіх прыводзяць у залю і яны там назіраюць. Ты ў тысячу разоў больш свабодны за іх, будучы за кратамі.

Цалкам размову можна паслухаць тут:

Гутарка зь Людмілай Мірзаянавай, 9 траўня 2011 году
  • 16x9 Image

    Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Аўтарка праекту «Расея і я», сэрыі інтэрвію з 12 экс-прэзыдэнтамі постсавецкіх кранаў. Сябра БАЖ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG