Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьляды намміністра МУС Полудня шукаюць у Расеі і Нямеччыне


Яўген Полудзень

Яўген Полудзень

Да расьсьледаваньня справы былога намесьніка міністра ўнутраных спраў Беларусі — начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі Яўгена Полудня прыцягнутыя праваахоўныя органы Расеі і Нямеччыны.

Пра гэта 27 красавіка на сустрэчы з журналістамі паведаміў старшыня Сьледчага камітэту Валерый Вакульчык.

Паводле яго слоў, справа Полудня — шматэпізодная, па ёй праходзіць шмат сьведак. «Абгрунтаванасьць затрыманьня Полудня не выклікае сумненьняў», — падкрэсьліў Вакульчык.

Намесьнік міністра ўнутраных спраў — начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі Яўген Полудзень быў затрыманы 8 сьнежня 2011 году. Праз тыдзень яму было выстаўлена абвінавачваньне паводле часткі 3 артыкула 424 Крымінальнага кодэксу (злоўжываньне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі).

У лютым 2012 году на Полудня завялі другую крымінальную справу — па прыкметах злачынства, прадугледжанага часткай 3 артыкула 426 КК (перавышэньне ўлады або службовых паўнамоцтваў асобай, якая займае адказнае становішча).

Сьледзтва вызначыла, што Полудзень сыстэматычна, на працягу доўгага пэрыяду часу атрымліваў ад службовых асобаў органаў унутраных спраў матэрыяльныя каштоўнасьці і грашовыя сродкі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG