Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карупцыя ў сілавых структурах


Карупцыя ў сілавых структурах. Экспэртыза Свабоды
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:08:24 0:00
Наўпроставы лінк

Яшчэ адзін намесьнік міністра ўнутраных спраў, Алег Пякарскі, звольнены з пасады. Ці можна лічыць гэта чысткай у сілавых структурах? Якія прычыны спараджаюць карупцыю? Чаму адданыя рэжыму людзі аказваюцца нячыстымі на руку?

Удзельнікі: генэрал-лейтэнант міліцыі ў адстаўцы Мечыслаў Грыб і падпалкоўнік міліцыі ў запасе Мікалай Казлоў.

Ці можна лічыць гэта чысткай у сілавых структурах?


Мечыслаў Грыб
Мечыслаў Грыб
Мікалай Казлоў
Мікалай Казлоў
Валер Карбалевіч
Валер Карбалевіч
Валер Карбалевіч: «Пад арыштам знаходзіцца былы намесьнік міністра ўнутраных спраў, начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі Яўген Полудзень. Адносна яго завялі крымінальную справу за злоўжываньне ўладай. І вось цяпер звольнены іншы намесьнік міністра ўнутраных спраў, Алег Пякарскі. У нядзелю канал „Беларусь-1“ паказаў дакумэнтальны фільм пра справу былога камандуючага ваенна-паветранымі сіламі і супрацьпаветранай абаронай Ігара Азаронка, якога месяц таму асудзілі паводле абвінавачаньня ў хабары на дзевяць гадоў зьняволеньня.

Некаторыя кажуць, што пачалася кампанія чысткі ў сілавых структурах. Што насамрэч адбываецца? Гэта тым больш цікава, што ў крызіс, калі давер грамадзтва да ўлады падае, сілавыя структуры сталі галоўнай апорай рэжыму. Таму, здавалася б, ня час ладзіць антыкарупцыйную кампанію ў гэтых арганізацыях».

Мечыслаў Грыб: «Я ня маю інфармацыі, у сувязі з чым Пякарскі быў вызвалены ад пасады першага намесьніка міністра. Фармулёўка пра „кампрамэтацыю органаў унутраных спраў“ мала пра што кажа. Ня думаю, што пачалася новая кампанія ці чыстка. Гэтая кампанія пачалася яшчэ ў 1994 годзе, з прыходам да ўлады Лукашэнкі, які абяцаў змагацца з карупцыяй. І гэтая кампанія, як пэрманэнтная рэвалюцыя, ня мае ні пачатку, ні канца. Бо гэтая ўлада ня можа існаваць без такой барацьбы.

Дзівіць іншае. Абодва намесьнікі міністра былі прызначаныя на свае пасады адносна нядаўна. Хоць яны і палкоўнікі, але займалі генэральскія пасады. І вось высьвятляецца, што яны кампрамэтуюць міліцыю. Што ж гэта за кадравая палітыка такая?»

Мікалай Казлоў: «У сувязі з тым сацыяльным напружаньнем у грамадзтве якраз тэмай карупцыі і можна адцягнуць увагу людзей ад праблемаў.

Што тычыцца дыскрэдытацыі органаў унутраных спраў. Я лічу, што сапраўды Пякарскі дыскрэдытаваў міліцыю тым, што 20 сьнежня 2010 году заявіў, што апазыцыя пакінула на плошчы арматуру, бутэлькі з „кактэйлем Молатава“.

Думаю, што на кіраўнікоў такога рангу ёсьць кампрамат. Яго выкарыстоўваюць па меры неабходнасьці. Такая неабходнасьць цяпер чамусьці зьявілася. Магчыма, зачышчаюць пасады для нейкіх новых людзей».

Якія прычыны спараджаюць карупцыю?


Карбалевіч: «Вось, сп. Грыб, вы кажаце, што барацьба з карупцыяй у краіне — пэрманэнтная. Лукашэнка перад выбарамі 1994 году абяцаў выкараніць карупцыю. Але яна праз 17 гадоў квітнее. Мяне асабіста, напрыклад, той фільм пра Азаронка, які быў паказаны па тэлеканале, пераканаў, што генэрал нячысты на руку. Чаму ж гэтай гідры сякуць галаву, а вырастаюць усё новыя?»

Грыб: «Прычын шмат. Найперш, барацьба з карупцыяй вядзецца закрыта, непразрыста. Па-другое, органы ўлады маюць шмат дазваляльных функцый. І каб чыноўнік дазволіў, яму трэба плаціць. Вось і карупцыя.

Нядаўна Лукашэнка чарговы раз абвясьціў барацьбу з пасярэднікамі. Але інстытут пасярэднікаў існуе ва ўсім сьвеце. Прыватнаму ўласьніку ня страшныя пасярэднікі. А калі дамінуе дзяржаўная ўласнасьць, нейкія чыноўнікі ад імя дзяржавы купляюць прадукцыю, то ў адкаце зацікаўленыя ўсе тры бакі: прадавец, пакупнік, пасярэднік. А дзяржава страчвае. Што і паказвае справа Азаронка. Дык трэба праводзіць рэформы, мяняць форму ўласнасьці, а ня ложкі перастаўляць».

Казлоў: «Згодзен з тым, што карупцыю спараджае сыстэма. Каб прадухіліць карупцыю, патрэбныя празрыстыя, зразумелыя для ўсіх правілы гульні, якія не залежаць ад чалавека, які прымае рашэньне. У прававых дзяржавах, дзе існуе такая сыстэма, пытаньні карупцыі так востра не стаяць. А так мы бачым заказныя судовыя працэсы. Нявінныя сядзяць у турмах, пакараньне не адпавядае праступку».

Карбалевіч: «Але Лукашэнка з самага пачатку прапанаваў іншую мадэль. Ня важна няўхільнае выкананьне закону, ня важны кантроль з боку грамадзтва за ўладай. Важна, каб быў справядлівы прэзыдэнт, які зьверху будзе жорстка кантраляваць сытуацыю і караць усіх карупцыянэраў. І тады карупцыя павінна быць зьнішчана. Але гэтая мадэль не працуе. Чаму?»
Каб прадухіліць карупцыю, патрэбныя празрыстыя, зразумелыя для ўсіх правілы гульні, якія не залежаць ад чалавека, які прымае рашэньне.

Казлоў: «Гэтая мадэль ня можа працаваць паводле азначэньня. Бо немагчыма зьверху пракантраляваць усё. Трэба, каб быў кантроль грамадзтва, мэдыяў, каб быў незалежны суд, прынцыповая пракуратура».

Карбалевіч: «Лукашэнка лічыць, што каб сыстэма працавала, трэба стварыць багата кантрольных і карных органаў. Вось з пачаткам працы Сьледчага камітэту ў Беларусі цяпер дзейнічаюць дзевяць структур з правам апэратыўна-вышуковай дзейнасьці. А карупцыя квітнее. Чаму?»

Казлоў: «Ня трэба будаваць вэлясыпэд, трэба ўзяць досьвед цывілізаваных краін. Вось і ў Грузіі карупцыю пачалі перамагаць».

Чаму адданыя рэжыму людзі аказваюцца нячыстымі на руку?


Карбалевіч: «Тыя намесьнікі міністра ўнутраных спраў, якіх цяпер зьнялі з пасады, былі самымі адданымі служкамі рэжыму. Яны публічна абаранялі рэжым, дыскрэдытавалі палітычных апанэнтаў. Полудзень нават асабіста кіраваў разгонам апазыцыйных акцыяў. І вось цяпер аказваецца, што яны карупцыянэры. Ці ёсьць сувязь паміж гэтымі абставінамі?»

Казлоў: «Сувязь існуе. Такімі дзеяньнямі ў абарону рэжыму яна разьлічвалі атрымаць індульгенцыю на тое, каб рабіць усё што хочуць. Яны парушалі закон, ішлі на фальсыфікацыі. Але гэта ім не дапамагло».

Грыб: «Сапраўды, сувязь існуе. Калі чалавек, які надзелены вялікай уладай, выконвае незаконныя загады, то ён разумее, што парушае закон. І потым гэтую мэтоду пераносіць і на свае дзеяньні, злоўжывае службовым становішчам. Калі міліцыянт па загадзе начальства дае ілжывыя паказаньні на апазыцыянэра, то якога супрацоўніка выхоўваюць? Барацьбу з карупцыяй можна весьці толькі на падставе закону. Ніякіх аб’ектыўных і супэраб’ектыўных людзей на сьвеце няма».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG