Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экзыт-полы: першы тур выбараў у Францыі выйграў Франсуа Алянд


У першым туры прэзідэнцкіх выбараў у Францыі, паводле дадзеных экзыт-полаў, лідзіруе кандыдат ад Сацыялістычнай партыі Франсуа Алянд.

Ён набірае каля 28% галасоў, дзеючы прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі – каля 26%. Абодва яны выходзяць у другі тур выбараў, прызначаны на 6 траўня.

На трэцім месцы – лідэр праварадыкальнага Нацыянальнага фронту Марын Ле Пен, за якую прагаласавалі каля 20% выбаршчыкаў. На чацьвёртым – прадстаўнік вельмі левых сіл Жан-Люк Мэланшон, у яго ад 10 да 13%. Усяго на пасаду прэзыдэнта прэтэндавалі 10 кандыдатаў.

Яўка выбаршчыкаў, паводле папярэдніх дадзеных, аказалася прыкметна вышэй, чым чакалася, – каля 70%.

Афіцыйныя вынікі галасавання стануць вядомыя ў бліжэйшыя гадзіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG