Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 21-22 красавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У СУБОТУ...

… і нядзелю задажджыць. Тэмпэратура: 10–16 градусаў цяпла.

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

У суботу ў эфіры Свабоды: а) «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча» – эсе пра Максіма Танка; б) «Зона Свабоды» – аўдыёзапіс дыскусіі для Белсату пра вызваленьне Саньнікава і Бандарэнкі ды вяртаньне амбасадараў ЭЗ (Алена Ціхановіч, Юры Дракахруст, Франак Вячорка, Ян Максімюк).

У ГЭТЫЯ ДНІ Ў БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ:

21 красавіка

Суботнік у Беларусі.

22 красавіка

У Варшаве каля Палацу культуры і навукі адбудзецца канцэрт «Салідарныя зь Беларусьсю». На сцэну выйдуць вядомыя палітыкі, а музыкаю пацешаць беларускія і польскія гурты. Сярод беларускіх выканаўцаў – Vinsent, «Recha» і Зміцер Вайцюшкевіч з «WZ-Orkiestra», а Польшчу прэзентуюць гурты «R.U.T.A.», а таксама «Vavamuffin», «Maleo Reggae Rockers» i «Habakuk». Пачатак а 19.00.

У Францыі прэзыдэнцкія выбары.

Міжнародны дзень Зямлі.

***

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажэце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашлеце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫЯ ДНІ:

21 красавіка

753 да н.э. – Ромул і Рэм заснавалі Рым.

22 красавіка

1919 – Польскія войскі занялі Вільню.

Нарадзіліся:

21 красавіка

1833 – Віктар Отан Каліноўскі, гісторык, археограф, бібліяфіл, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху; брат Кастуся Каліноўскага (пам. 1862).

1903 – Мікола Аляхновіч, беларускі літаратурны крытык (пам. 1959).

22 красавіка

1870 – Уладзімер Ленін, лідэр партыі бальшавікоў, кіраўнік Савецкай Расеі (пам. 1924).

1899 – Уладзімер Набокаў, пісьменьнік, навуковец-энтамоляг (пам. 1977).

Памёрлі:

21 красавіка

1923 – Ігнат Канчэўскі (Абдзіраловіч), беларускі паэт, філёзаф і публіцыст (нар. 1896).

2007 – Гай Пікарда, ангельскі беларусіст (нар. 1931).

22 красавіка

2005 – у Лёндане (Антарыё, Канада) памёр Барыс Рагуля, палітычны і вайсковы дзеяч, сябар ЦК Беларускай Незалежніцкай Партыі, дзеяч беларускай эміграцыі ў Нямеччыне, Бэльгіі і Канадзе.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Даўгія вякі беларусы стаялі на раздарожжы: адзін шлях кіраваўся на захад, другі на ўсход; так нашыя сьцежкі, пачынаючыся разам, расходзіліся ў розныя, праціўныя бакі.
Ігнат Канчэўскі (Абдзіраловіч)

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

Лукашэнка: Нас хочуць прымусіць быць такімі, як усе вакол нас

Пачаўся прыём заяў у Гданьскі беларускі ліцэй
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG