Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 18 красавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі


Надвор’е.

У Беларусі чакаецца сонечнае надвор’е, тэмпэратура да плюс 11 градусаў.

У гэты дзень у Беларусі і ў сьвеце:

У Нацыянальным мастацкім музэі (вул. Леніна, 20) адбудзецца прэм’ера дакумэнтальнага фільму «Маналёг. Леанід Левін» пра вядомага беларускага архітэктара, аднаго з аўтараў мэмарыяльнага комплексу «Хатынь» Леаніда Левіна. Пачатак а 18-й.

У Стакгольме — форум, прысьвечаны свабодзе Інтэрнэту'

Не прапусьціце:

У вечаровым эфіры — запіс онлайн-канфэрэнцыі з экс-кандыдатам у прэзыдэнты Андрэем Саньнікавым. А таксама — перадача «Паштовая скрынка 111». Лісты на Свабоду чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.


* * *

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажэце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашлеце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl. org.

Гэты дзень у гісторыі:

1518 — Бона Сфорца каранаваная як каралева польская

1563 — Іван Фёдараў і Пётра Мсьціславец пачалі друкаваць у Маскве першую кнігу «Апостал»

1921: У Менску адбылося афіцыйнае адкрыцьцё Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту

У гэты дзень нарадзіліся:

1814 — Яўстах Тышкевіч, беларускі археоляг

1881 — Усевалад Ігнатоўскі, беларускі гісторык

1903 — Платон Галавач, беларускі пісьменьнік, празаік

1959 — Валерый Магучы, беларускі скульптар

1976 — Уладзімер Пугач, беларускі музыка, сьпявак, фронтмэн групы «J Морс»

1989 — Аляксандар Гутар, беларускі футбаліст, гуляе брамнікам за «ФК БАТЭ»

У гэты дзень памерлі:

1965 — Зьміцер Палітыка, беларускі пэдагог

1981 — Баляслаў Слосканс, беларускі і латыскі каталіцкі біскуп

1988 — Аляксей Мітрафанаў, беларускі і расейскі археоляг

Цытата на памяць:

«Я лічу, што горш за жорсткасьць сэрца, можа быць толькі адна якасьць: мяккасьць мазгоў».

Тэадор Рузвэльт

Год таму ў загалоўках на сайце Свабоды:

Рэдактара «Нашай нівы» ў КДБ папярэдзілі за разгалошваньне

Зьміцер Вайцюшкевіч: «Мяне дзівіць маўчаньне міністра культуры»

Віцебск у ролі «калыскі тэрарызму»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG