Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледам за Саньнікавым у міліцыю выклікаюць Бандарэнку


Зьміцер Бандарэнка
Зьміцер Бандарэнка
А 14-й гадзіне 18 красавіка былы палітзьняволены, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Зьміцер Бандарэнка мусіць зьявіцца ў крымінальна-выканаўчую інспэкцыю ўпраўленьня ўнутраных спраў Ленінскага раёну Менску. Пазоў з адпаведным патрабаваньнем даставіў Бандарэнку дадому супрацоўнік міліцыі.

Вызвалены 15 красавіка з магілёўскай калёніі палітык мяркуе, што яго паставяць на ўлік і правядуць зь ім прафіляктычную гутарку.

Сёньня аналягічную працэдуру, але ў інспэкцыі Першамайскага раёну сталіцы, ужо прайшоў экс-кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году, лідэр «Эўрапейскай Беларусі» Андрэй Саньнікаў. Яго, у прыватнасьці, папярэдзілі: судзімасьць на ім будзе «вісець» цягам васьмі гадоў, што прадугледжвае істотныя абмежаваньні падчас знаходжаньня на волі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG