Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саньнікаў: У цяперашніх умовах байкот выбараў — гэта лягічны крок


У Менску адбылася прэсавая канфэрэнцыя былых палітвязьняў Андрэя Саньнікава і Зьмітра Бандарэнкі. «Свабода» вяла жывы рэпартаж з гэтай падзеі.


Вызваленыя палітвязьні — экс-кандыдат на выбарах прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў і ягоная давераная асоба Зьміцер Бандарэнка — правялі першую прэсавую канфэрэнцыю на волі.

Андрэй Саньнікаў сёньня стаў на ўлік у крымінальна-папраўчай інспэкцыі, дзе паведамілі, што ягоная судзімасьць захаваецца яшчэ 8 гадоў. Гэта значыць, што ў выбарах прэзыдэнта 2015 і 2020 гадоў пры цяперашніх законах яму ўдзельнічаць не дазволяць.

Андрэй Саньнікаў паведаміў, што 20 лістапада мінулага году ён напісаў хадайніцтва на імя Лукашэнкі наступнага зьместу:

«Прашу праявіць гуманнасьць і памілаваць мяне. Ва ўчыненым раскайваюся. Усё... Зрабіў гэта я ўсьвядомлена і камэнтаваць больш ня буду. Адзінае, што магу сказаць, што віны я не прызнаваў, хоць быў ціск, каб я падпісаў прызнаньне віны».

Андрэй Саньнікаў падкрэсьліў, што хадайніцтва было напісанае, каб спыніць правакацыі і ціск у турме:

«Мне падалося, што са мной маглі адбыцца дастаткова сур’ёзныя рэчы, ажно да сьмерці альбо фізычнага зьнішчэньня».

Саньнікаў распавёў, як ужо пасьля напісаньня прашэньня ён перажыў ізаляцыю ў адзіночнай камэры, як ягоныя лісты не даходзілі на волю, як яму не давалі сустрэцца з адвакатам і ў выніку пра ягонае хадайніцтва на волі даведаліся толькі праз 3 месяцы, 20 студзеня. На пытаньне, ці зьбіраецца ён заставацца ў палітыцы, Саньнікаў адказаў:

«Я думаю, як жыць далей, таму што тое, што зрабілі з маім асабістым жыцьцём і жыцьцём маёй сям’і, — гэта проста жах. Неяк трэба паспрабаваць вярнуць жыцьцё, а потым разам з жонкай, сынам прымаць рашэньне».

Андрэй Саньнікаў выказаў сваю думку наконт удзелу апазыцыі ў восеньскіх выбарах у Палату прадстаўнікоў ці іх байкоту:
Ня думаю, што можна зараз абмяркоўваць нейкі ўдзел у тых умовах, у якіх у нас праводзяць выбары.

«Я ўдзельнічаў у байкоце, тым, які, як я лічу, быў пасьпяховым для дэмакратычных сілаў у 2000-м годзе... Ня думаю, што можна зараз абмяркоўваць нейкі ўдзел у тых умовах, у якіх у нас праводзяць выбары. Я лічу, што байкот, калі сапраўды працаваць актыўна і сапраўды даносіць да людзей магчымасьць і патрэбнасьць таго, каб сытуацыя ў Беларусі мянялася, то байкот — гэта лягічны крок».

Самым важным на гэты момант Андрэй Саньнікаў назваў тое, каб дамагацца тэрміновага вызваленьня астатніх палітвязьняў.

«Зараз проста тэрмінова трэба вызваляць Каваленку, я бачыў яго ў калёніі, ён жахліва выглядае, я не ведаў яго раней і толькі потым даведаўся, што гэта за чалавек. Я ня мог уявіць, што яго ў такім стане павязуць па этапах».

Зьміцер Бандарэнка распавёў пра жорсткія ўмовы знаходжаньня ў турме, пра пагрозы гвалтаваньня і калецтва:

«Былі спробы ціску на мяне і вярбоўкі, і я проста адразу казаў, што ёсьць межы, якія я пераходзіць ня буду, я пакончу з сабой, і вы павінны гэта ведаць. У мяне такое рашэньне было, і гэта я ўвесь час артыкуляваў у турме і казаў пра гэта ў зоне. І, можа, гэта ў пэўным сэнсе дапамагло стварыць пэўны калідор, калі мяне не чапалі».

Зьміцер Бандарэнка заявіў пра шырокае парушэньне правоў усіх зьняволеных, ня толькі палітычных, пра бяспраўе беларусаў перад карнай сыстэмай:

«Краіна сёньня пакрытая сеткай канцлягераў і турмаў. Гэта ня можа быць у 21-м стагодзьдзі. Вы б бачылі гэтае відовішча, калі тысячы людзей ідуць, у бушлатах, мерзнуць. Шмат хто зь іх ня мае ніякай дапамогі, яны маглі атаварвацца на 30 тысяч беларускіх рублёў яшчэ ў сакавіку, шмат проста галодных. Мэдычная праблема вельмі сур’ёзная. Я знаходзіўся ў Рэспубліканскім шпіталі, у мэдычнай частцы, там памерла за гэты час 12 людзей, якіх я ведаў асабіста».

Зьміцер Бандарэнка, які перанёс у турме апэрацыю на хрыбетніку, заявіў, што на дзясяткі тысяч людзей у беларускіх турмах няма нармальнага шпіталя. 12.44 На заканчэньне прэсавай канфэрэнцыі Андрэй Саньнікаў яшчэ раз усім падзякаваў за салідарнасьць і падтрымку: «Гэта было вельмі важна адчуваць гэтую падтрымку. Гэта была нябачная салідарнасьць. Асобна хачу падзякаваць зьняволеным на “Віцьбе”, які падтрымалі мяне, рызыкуючы страціць шанец на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне».



Зьміцер Бандарэнка выказаў падзяку Беларускай асацыяцыі журналістаў, старшыні гэтай арганізацыі Жане Літвіной, журналістам.




12.42 Саньнікаў: «Я адчуваў сур’ёзную падтрымку супрацоўнікаў КДБ і МУС, якія сядзелі ў зоне».


12.39 Былы палітвязень Аляксандар Атрошчанкаў: «Людзі ў пагонах, рамантуйце турмы, невядома, як усё павернецца».


12.20 Зьміцер Бандарэнка: «Мае ўмовы ўтрыманьня за кратамі былі іншыя, чым у Саньнікава. У "амэрыканцы" першыя 2 месяцы было дастаткова жорстка, я ведаў, што ў Андрэя ўмовы былі значна горшыя».

«Ніякай законнасьці не было, былі пагрозы гвалтаваньня, калецтва. Паказвалі сюжэты па БТ, як Даніка хочуць забраць у бабулі».

«Тое, што было з Андрэем — гэта быў акт вялікай драмы».

«Былі загады ў турме не кантактаваць са мной. “Мы палітычныя, мы сіла, за нас б'юцца” — так я казаў “эканамічным”. Каб і за вас біліся, мы былі б сілай”. Вызваліце гэтых людзей, краіна бязь іх задыхаецца. Калі ня можаце вызваліць палітычных, вызваліце эканамічных. Тысячы і тысячы людзей».

«Беларусь сёньня пакрытая сеткай канцлягераў і турмаў. Гэта дзікае відовішча для 21-га стагодзьдзя. Тысячы людзей халодных і галодных. Калі я быў у мэдычнай частцы, за гэты час памерла 12 чалавек».

Бандарэнка сказаў журналісту ОНТ: «Што ж, вы лепш, чым БТ, але часам агідна вас глядзець... Палохаць вас ня буду, але ад сумы і турмы...»

«За 10 гадоў турэмная сыстэма Беларусі перамалола дзясяткі тысяч людзей».



12.00 Саньнікаў паведаміў, што яго выклікалі ў крымінальна-выканаўчую інспэкцыю. Судзімасьць застанецца цягам 8 гадоў.

Саньннікаў кажа, што напісаў хадайніцтва пра памілаваньне, каб спыніць правакацыі і ціск. Але кажа, што віны не прызнаваў.

«Са мною маглі б адбыцца дастаткова сур'ёзныя рэчы, ажно да фізычнага зьнішчэньня. Пачалася ізаляцыя, я прасіў даць мне патэлефанаваць, паведаміць адвакату пра тое, што напісаў такое прашэньне. Але гэтая ізаляцыя працягвалася, мяне ўтрымлівалі ў адзіночцы. У сьнежні мяне перавялі ў атрад, а потым зноў вярнулі ў адзіночку», - сказаў Саньнікаў.

«Прашу праявіць гуманнасьць і памілаваць мяне. У тым, што зьдзейсьніў, раскайваюся», — такі быў зьмест звароту Саньнікава да Лукашэнкі.

«Я думаю, як жыць далей. Тое, што зрабілі з маёй сям’ёй, гэта жах. Трэба паспрабаваць вярнуць жыцьцё".

Віктар Івашкевіч і Зьміцер Бандарэнка

Віктар Івашкевіч і Зьміцер Бандарэнка



Пакуль ня кажа, што будзе працягваць палітычную дзей
У «Віцьбе» ў мяне быў рэжым поўнай ізаляцыі. Нават вітацца са мной было небяспечна. Калі хтосьці вітаўся, яго выклікалі да адміністрацыі
насьць.

Пра выбары ў Палату прадстаўнікоў: «Ня думаю, што можна казаць пра ўдзел у выбарах на тых умовах, якія існуюць цяпер. Думаю, што байкот, калі ёсьць магчымасьць данесьці да людзей інфармацыю пра тое, што трэба мяняць у краіне, – гэта было б лягічна. Арганізацыя байкоту патрабуе нашмат больш актыўнай дзейнасьці, чым удзел у выбарах».


Пра іншых палітвязьняў: «Статкевіч і іншыя палітвязьні павінны быць вызваленыя. Мы патрабуем іх вызваленьня. Калі ўлады гэта зробяць, ім будзе станоўчая ацэнка і ў Беларусі, і ў сьвеце.

Я бачыў Каваленку ў турме, ён жахліва выглядае. Яго трэба тэрмінова вызваляць. Усё што заўгодна зараз можа адбыцца зь ім і іншымі палітвязьнямі. Трэба тэрмінова прымаць рашэньне аб іх вызваленьні дзеля меркаваньняў гуманнасьці».


Пра ўрокі падзеяў 19 сьнежня 2010 году Саньнікаў гаварыць не гатовы. Кажа, што пра гэта было цяжка думаць у турме. «Гэта быў момант вялікага ўздыму духа і прасьвятленьня, які камусьці захацелася ператварыць у трагедыю».

«Урокі трэба атрымаць з гэтага тым, хто хоча жыць у нармальнай краіне».

«У нас безальтэрнатыўныя выбары. І пакуль Ярмошына будзе кіраваць ЦВК, вольных выбараў у Беларусі ня будзе».

«У іншых вязьняў вялікая цікавасьць да таго, што адбываецца, вялікая інфармаванасьць, ведалі мяне многія. Я прыйшоў у жах, калі ўбачыў, як шмат там сядзіць людзей паводле несправядлівых выракаў».

«У «Віцьбе» ў мяне быў рэжым поўнай ізаляцыі. Нават вітацца са мной было небясьпечна. Калі хтосьці вітаўся, яго выклікалі да адміністрацыі, пагражалі пазбавіць умоўна-датэрміновага вызваленьня ды іншага".



Прэсавая канфэрэнцыя праходзіць у перапоўненым пакоі. Дзясяткі фота- і відэакамэраў.


14 красавіка вызвалілі Андрэя Саньнікава. На наступны дзень — Зьмітра Бандарэнку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG