Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 17 красавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі


Надвор’е

У Беларусі чакаецца пахмурнае надвор’е, дажджы, тэмпэратура да 12 градусаў цяпла.

Не праходзьце міма

Прэсавая канфэрэнцыя экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Андрэя Саньнікава і яго даверанай асобы Зьмітра Бандарэнкі. Кульман, 4 (Прафсаюз РЭП), пачатак а 12-ай.

На сайце «Свабоды» а 16 гадзіне онлайн-канфэрэнцыя з былым кандыдатам у прэзыдэнты Андрэем Саньнікавым.

У камітэце «Салідарнасьць» (пр. Незалежнасьці, 80) адбудзецца прэзэнтацыя відэацыклю нарысаў пра палітвязьняў, якія выйшлі на свабоду «Годныя і сьмелыя дзеці Беларусі». Пачатак а 18.00.

На філялягічным факультэце Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту (вул. Карла Маркса, 31, аўд. 304) пройдзе творчы сэмінар «Асьветніца з роду Ўсяслава», прысьвечаны 910-й гадавіне з дня нараджэньня Ефрасіньні Полацкай і Году кнігі ў Беларусі.

У вечаровым эфіры — у перадачы «Падарожжы Свабоды» Віталь Сямашка распавядзе пра Бярозавую гару ў Смалявіцкім раёне, дзе плянуецца стварэньне т.зв. беларуска-кітайскага парку.

* * *

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажэце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашлеце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

Гэты дзень у гісторыі:

1932 — Рашэньнем Савета Народных Камісараў БССР заснаваны Цэнтральны батанічны сад у Менску

1946: Сірыя атрымала незалежнасьць ад Францыі

1970 — На Зямлю пасьпяхова вяртаецца касьмічны апарат Апалон-13

1982 — Каралева Злучанага Каралеўства Вялікай Брытаніі і Паўночнай Ірляндыі Лізавета II надала Канадзе поўную незалежнасьць ад Вялікай Брытаніі

У гэты дзень нарадзіліся:

1762 — Міхал Геранім Бжастоўскі, маршалак віленскай губэрні

1894 — Мікіта Хрушчоў, кіраўнік СССР

1911 — Зоя Коўш, беларуская грамадзка-палітычная дзяячка

1936 — Міхась Рудкоўскі, беларускі паэт і перакладчык

1981 — Юры Жаўноў, прафэсійны футбольны гулец зь Беларусі

1988 — Андрэй Арамнаў, алімпійскі чэмпіён у цяжкой атлетыцы

У гэты дзень памерлі:

1790 — Бэнджамін Франклін, адзін з бацькоў-заснавальнікаў Злучаных Штатаў Амэрыкі

2005 — Раймунд Качынскі, польскі інжынэр

Цытата на памяць:

Народ можа дараваць пісьменьнікам многае, але ня можа дараваць маўчаньня ў часы, калі вырашаецца яго лёс.

Максім Танк

Год таму ў загалоўках на сайце Свабоды

Палажанка:"У прэзыдэнта ёсьць нянавісьць да незалежнай свабоднай моладзі"

КДБ: затрыманым пасьля выбуху можна выстаўляць абвінавачаньне

Каб спыніць радыяцыю з Фукусімы можа спатрэбіцца 9 месяцаў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG