Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі амбудсмэн наведае Менск


Упаўнаважаны па правах чалавека Расейскай Фэдэрацыі Ўладзімер Лукін мае намер наведаць Беларусь.

Пра гэта паведаміў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька: «Мы падтрымліваем сталую „гарачую лінію“ з офісам Лукіна. Пакуль цяжка сказаць, калі ён прыедзе ў Беларусь. Справа ў тым, што Лукін ня хоча, каб гэта быў так званы „азнаямляльны візыт“. Ягонае наведваньне Беларусі пройдзе ня проста як азнаямляльны візыт, а як вырашэньне пэўных пытаньняў.

Падчас размовы са мной спадар Лукін сказаў, што ён лічыць, што нельга ўцягваць улады Расеі і Расейскую Фэдэрацыю ў той канфлікт, які адбываецца паміж беларускімі ўладамі і беларускай апазыцыяй. Ён назваў ненармальнай тую практыку, калі беларускія апазыцыянэры ня могуць выехаць за мяжу празь межы Расейскай Фэдэрацыі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG