Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіроўцы фураў заблякавалі пункт пропуску «Кузьніца-Брузгі»


Чарга ў Брузгах

Чарга ў Брузгах

Кіроўцы велікагрузных машынаў заблякавалі з боку Польшчы памежны пункт пропуску «Кузьніца-Брузгі».

«Сёньня ў 2:00 кіроўцы грузавікоў заблакавалі рух на польскім пункце пропуску „Кузьніца“. З боку Беларусі на выезд у Польшчу чакаюць каля 50 аўтамабіляў, з боку Польшчы на ўезд у Беларусь — каля 400 аўтамабіляў», — паведаміў Інтэрфаксу кіраўнік прэсавага цэнтру Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Аляксандр Цішчанка.

500 грузавікоў затрымаліся на беларуска-польскай мяжы ў Кузьніцы, паведамляе Польскае радыё. Гэта вынік пратэсту дальнабойшчыкаў.

Каля 70 грузавых аўтамабіляў ня могуць пакінуць пераход.

Праблема ўзьнікла таму, што беларускі бок увёў абмежаваньні на праезд цяжкавагавых аўтамабіляў праз памежны пераход Баброўнікі. Кіроўцы мусілі ехаць празь іншыя памежныя пераходы. Гэта і павялічыла чэргі.

Пункт пропуску «Кузьніца — Брузгі» пачаў працаваць

«Нашы мытнікі зусім ня хочуць працаваць. На польскім баку чэргі і 6, і 7 кілямэтраў, але гэта толькі ад таго, што не працуюць нашыя мытнікі. У палякаў мы афармляемся максымум 15 хвілінаў. Выехаць з польскага тэрмінала да нашага — 300–400 мэтраў, а стаім 8–10 гадзін, каб заехаць у наш тэрмінал. Ну чаму так? Ды яно заўсёды так было. З новага году мы практычна ўжо пастаянна стаім у трохкілямэтровых чэргах».


Памежнікі: Рух на пераходзе можа аднавіцца а 13-й гадзіне

«Паводле папярэдняй інфармацыі рух будзе адноўлены ў 13 гадзінаў», — паведамілі ў прэсавай службе памежнага камітэту.

Польскі бок паведамляе, што перавозчыкі спрабуюць выставіць патрабаваньні, каб была зьмененая тэхналёгіі руху транспарту ў тэрмінале пасьля завяршэньня афармленьня. Кіроўцы выступаюць за тое, каб аўтамабілі адпраўляліся зь месца стаянкі адразу, без фармаваньня групы і праезду па тэрыторы Польшчы адной калёнай.

«Ад 2 гадзін ночы польскі бок не прымае аформленыя ў пункце пропуску „Брузгі“ грузавыя транспартныя сродкі (...) па прычыне адсутнасьці свабодных стаяначных месцаў і магчымасьці выезду грузавых аўтамабіляў з польскага тэрмінала „Кузьніца“. У цяперашні час чаргу на выезд складае каля 100 грузавых аўтамабіляў», - адзначылі ў памежным камітэце.
XS
SM
MD
LG