Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пункт пропуску «Кузьніца — Брузгі» пачаў працаваць


Польскі бок пачаў прымаць для афармленьня грузы ў пункце пропуску «Кузьніца — Брузгі», паведаміў начальнік прэсавага цэнтру Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Аляксандар Цішчанка.

«Дальнабойнікі, якія перакрывалі пункт пропуску, давялі свае патрабаваньні з дапамогай СМІ. Польскі бок пачаў прымаць аўтамабілі. Мы чакаем, калі аўтамабілі выйдуць на беларускі бок», — сказаў Цішчанка.

На дадзены момант у чарзе на выезд зь Беларусі ў Польшчу чакаюць каля 70 аўтамабіляў, з боку Польшчы на ўезд у Беларусь — каля 400 аўтамабіляў, піша Інтэрфакс.

У ноч на 27 сакавіка кіроўцы велікагрузных машынаў заблякавалі з боку Польшчы памежны пункт пропуску «Кузьніца — Брузгі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG