Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік Расеі ў Эўразьвязе Ўладзімер Чыжоў папярэдзіў Эўразьвяз адносна санкцый да ўладаў Беларусі, якія могуць прыняць 23 сакавіка.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на расейскі тэлеканал «Россия-24».

«Я неаднаразова дастаткова ў цьвёрдым ключы папярэджваў нашых еэсаўскіх партнэраў, што эканамічныя санкцыі, з улікам усё большай ступені інтэграцыі эканомік Беларусі і Расеі і Мытнага саюзу і пэрспэктыў пераходу да Эўразійскага эканамічнага саюзу, ужо будуць мець больш непасрэднае ўзьдзеяньне, у тым ліку для расейскіх інтарэсаў, і не застануцца без увагі», — сказаў расейскі дыплямат.

Паводле прагнозу прадстаўніка РФ у Эўразьвязе, новыя санкцыі будуць адрозьнівацца ад папярэдніх захадаў па забароне ўезду ў краіны Эўразьвязу пэўным чыноўнікам, міліцыянтам і судзьдзям зь Беларусі. «Зараз гаворка можа ісьці пра іншае — пра санкцыі эканамічныя», — мяркуе Ўладзімер Чыжоў. Якой можа быць рэакцыя расейскага боку на санкцыі да ўладаў Беларусі расейскі дыплямат не ўдакладніў.
XS
SM
MD
LG