Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэф-рэдактара «Нашай Нівы» --> http://nn.by/?c=ar&i=70025 ссадзілі зь цягніка «Менск — Вільня».

Раней беларускія памежнікі ў розны час ня выпусьцілі за мяжу палітыкаў Анатоля Лябедзьку, Віктара Карняенку, Сяргея Калякіна, а таксама праваабаронцу Валянціна Стэфановіча.

Андрэй Дынько: Гэта стварэньне сьпісу закладнікаў
«Цікава таксама тое, што ўлады афіцыйна патлумачылі, што створаць сьпіс „невыязных“ для тых, хто выказваўся за санкцыі. Гэта не мая спэцыялізацыя, і я па пытаньнях санкцыяў ніколі не выказваўся. Мой выпадак — ён даказвае, што насамрэч гэта стварэньне сьпісу закладнікаў. Непрыемна, канечне, ведаць, што ты ў сьпісе закладнікаў, але, ведаючы, што творыцца ў нашай краіне, гэта таксама і непазьбежна».

Памежнікі адсылаюць да МУС. МУС пра праблему ня ведае


Асобам, якім было адмоўлена ў выезьдзе за мяжу, варта асабіста высьвятляць прычыны забароны ў тэрытарыяльных падразьдзяленьнях Дэпартамэнту спраў грамадзянства і міграцыі МУС, а таксама ў структурах, якія надзеленыя правам уключаць грамадзянаў у такую базу, заявіў днямі прэсавы сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Аляксандар Цішчанка.

Пералік дзяржаўных органаў і іншых юрыдычных асобаў, якія прымаюць рашэньні аб часовым абмежаваньні права грамадзян на выезд з краіны:

  • суды;
  • вайсковыя камісарыяты;
  • органы крымінальнага перасьледу;
  • установы папраўчай сыстэмы;
  • арганізацыі, якія маюць допуск да дзяржаўных сакрэтаў.

Інфармацыю пра тое, што ў базу дадзеных невыязных, якой карыстаюцца памежнікі, уключана болей за 100 прадстаўнікоў беларускай апазыцыі, ні ў МУС, ні ў КДБ пакуль не камэнтуюць.

Інфармацыя пра такі сьпіс зьявілася на пачату сакавіка.

Ніякіх новых абмежаваньняў уведзена не было, запэўніваў днямі прэсавы сакратар МУС Канстанцін Шалькевіч: «Правілы не мяняліся. Нават ня ведаю, пра што вы кажаце».

1 сакавіка начальнік управы нагляду за выкананьнем заканадаўства і законнасьцю прававых актаў Генэральнай пракуратуры Павал Радзівонаў даў зразумець, што асобам, якія заклікаюць да санкцыяў супраць кіраўніцтва Беларусі, можа быць абмежаваны выезд за мяжу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG