Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 13 сакавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е:

На поўначы краіны сонечна, на поўдні – хмарна, тэмпэратура ад +1 да +6 градусаў
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

Менск, у міністэрстве замежных справаў адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя намесьніка міністра Аляксандра Гур'янава, прысьвечаная зьнешняму гандлю краіны ў мінулым годзе
Пачатак аб 11 гадзіне

Кіеў, візыт прэзыдэнта Туркмэністана Гурбангулы Бэрдымухамэдава ва Ўкраіну

* * *

У вечаровым эфіры «Свабоды» ― Вольная студыя з Міхасём Скоблам, Гамбурскі рахунак Альгерда Бахарэвіча і Экспэртыза Свабоды.

* * *

Паважаныя слухачы Свабоды. Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень – пазваніце нам з інфармацыяй пра плянаваныя падзеі, якія могуць быць цікавыя нашым слухачам, на тэлефон-аўтаадказьнік у Менску, нумар 266-39-52, або прышліце такую інфармацыю на адрас электроннай пошты svaboda@rferl.org
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1781 — ангельскі астраном Уільям Гершэль адкрыў Уран - сёмую плянэту Сонечнай сыстэмы
1869 - хімік Дзьмітры Мендзялееў скончыў складаньне сваёй Пэрыядычнай табліцы.
1881 – расейскі імпэратар Аляксандр II сьмяротна паранены бомбай, кінутай Ігнатам Грынявіцкім
1938 — расейскую мову ўвялі як абавязковы прадмет ва ўсіх школах СССР
1938 - Аўстрыя далучаная да нацысцкай Нямеччыны
1989 – падрыхтаваная прапанова наконт сыстэмы, якая пазьней стала вядомая як Сусьветнае Сеціва (World Wide Web, WWW)
1992 — Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні зь Нямеччынай
У гэты дзень нарадзіліся:

1848 — Баляслаў Геранім Клапатоўскі, рымска-каталіцкі дзеяч, луцка-жытомірскі біскуп, арцыбіскуп магілёўскі
1934 — Аўгіньня Кавалюк, беларуская паэтка
1936 — Майкл Дэвіс, брытанскі каталіцкі навуковец і публіцыст
1949 — Анатоль Тозік, беларускі дзяржаўны дзеяч і дыплямат
1954 — Сяргей Сідорскі, былы прэм’ер-міністар Беларусі
1965 — Юрась Пацюпа, беларускі мовазнавец, паэт, празаік, крытык
У гэты дзень памерлі:

1919 — Аляксандар Грыкоўскі, беларускі грамадзкі дзеяч, настаўнік першай беларускай школы ў Горадні
1920 — Андрэй Сьнітка беларускі археоляг, этнограф, краязнавец
1943 Васіль Захарка, грамадзка-палітычны дзеяч, старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (1928–1943)
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Быў час, калі людзі лічылі, што інтэрнэт – іншы сьвет. Цяпер яны разумеюць, што інтэрнэт – інструмэнт, які мы выкарыстоўваем у гэтым сьвеце.
Цімаці Бэрнарс-Лі, стваральнік Сусьветнага Сеціва

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

Не да хакею, калі палітычныя апанэнты ўлады за кратамі

У Японіі пагроза выбуху на АЭС Фукусіма-3

Сілы Кадафі захапілі Брэгу

Пратэсты ў Емэне: 100 параненых

Бахрэйн: улады прапануюць апазыцыі перамовы
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG