Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэсты ў Емэне: 100 параненых


Емэн: антыўрадавыя пратэсты ў Адэне, 11 сакавіка 2011

Емэн: антыўрадавыя пратэсты ў Адэне, 11 сакавіка 2011

У выніку сутыкненьняў у сталіцы Емэну Сане прынамсі сто ўдзельнікаў антыўрадавых пратэстаў былі параненыя, паведамляе Бі-бі-сі.

Мітынгоўцы дамагаюцца адстаўкі прэзыдэнта краіны Алі Абдулы Салеха, які кіруе краінай з 1978 году.

Адначасова ў горадзе Адэне паліцыя адкрыла агонь па дэманстрантах, у выніку чаго загінуў адзін чалавек.

Напярэдадні падчас сутыкненьняў паміж паліцыяй і дэманстрантамі былі забітыя прынамсі чатыры чалавекі. Сёньня памёр адзін з параненых.

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заклікаў удзельнікаў супрацьстаяньня да стрыманасьці і асудзіў урад за "залішняе выкарыстаньне сілы".
XS
SM
MD
LG