Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАДВОР’Е...

...захавае зімовы характар. Уначы маразы, на ўсходзе краіны ад мінус 23 да мінус 18. Удзень без ападкаў, 1-3 градусы цяпла на захадзе, ад мінус 6 да 0 на ўсходзе.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

У Капэнгагене зьбяруцца на нефармальную сустрэчу міністры замежных спраў краінаў Эўразьвязу. Данія цяпер старшынюе ў Эўразьвязе.

У сталічным музэі імя Янкі Купалы адкрываецца выстава «Над Вільлёй-ракой», прымеркаваная да Дня аднаўленьня незалежнасьці Літвы.

* * *

У вечаровым эфіры Свабоды — перадача Аляксандры Дынько «Вашы дзеці». У новым выпуску: чаму беларускія дзеці размаўляюць матам; як навучыць чытаць кнігі ў эпоху інтэрнэту.

* * *

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажэце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашлеце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1918 — Выканаўчы Камітэт Рады Ўсебеларускага Зьезду прымае Другую Ўстаўную грамату.

У гэты дзень нарадзіліся:

1883 — Францішак Аляхновіч, беларускі драматург, тэатральны дзяяч, публіцыст, які трапіў пад хвалю рэпрэсій адным зь першых, 1 студзеня 1927 году. Пра сваё знаходжаньне ў савецкіх канцлягерах напісаў успаміны «Ў кіпцюрох ГПУ». Саветы абмянялі яго на вязьня польскай турмы Браніслава Тарашкевіча.

1962 — Гэнік Лойка, беларускі скульптар, адзін з ініцыятараў стварэньня маладзёвага адраджэнскага руху «Беларуская Майстроўня» (1980).

У гэты дзень памерлі:

1953 — Мікола Равенскі, беларускі кампазытар і дырыжор, аўтар музыкі да гімну «Магутны Божа» на словы Натальлі Арсеньневай.

1971 — Іван Ахрэмчык, беларускі мастак і пэдагог, імем якога была названая мастацкая вучэльня ў Менску.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Беларусь у рубяжох расьсяленьня і лічэбнай перавагі беларускага народу абвяшчаецца Народнай Рэспублікай. Асноўныя законы Беларускай Народнай Рэспублікі зацьвердзіць Устаноўчы Сойм Беларусі‚ скліканы на асновах агульнага‚ роўнага, простага‚ патаёмнага і прапарцыянальнага выбарчага права‚ не зважаючы на род‚ народнасьць і рэлігію.

З Другой Устаўной граматы Выканаўчага Камітэту Рады Ўсебеларускага Зьезду

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:

Гілары Клінтан: Наста Палажанка не спужалася

Ірына Багданава: Пазоў супраць Лукашэнкі — беспрэцэдэнтны

«Аўтарадыё» выйграла ў судзе і спадзяецца хутка аднавіць вяшчаньне
XS
SM
MD
LG