Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманыя маладафронтаўцы Васільеў і Яроменак


Уладзімер Яроменак

Уладзімер Яроменак

У Менску затрымалі маладафронтаўцаў Уладзімера Яроменка і Рамана Васільева.

Гэта адбылося каля 19-й гадзіны вечара ў адной з кавярняў на вуліцы Сурганава. Матывы і абставіны затрыманьня, а таксама куды забраныя маладафронтаўцы, застаецца невядомым. Іх тэлефоны адлючаныя.

Як паведаміла Свабодзе намесьніца старшыні «Маладога фронту» Наста Палажанка, напярэдадні Ўладзімера Яроменка шукалі супрацоўнікі міліцыі і з гэтай прычыны наведваліся нават да яе дадому.

Паводле міліцыянтаў, за актывістамі застаецца неадбытае адміністрацыйнае зьняволеньне за акцыі салідарнасьці ў падтрымку Сяргея Каваленкі.
XS
SM
MD
LG