Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь напазычала за мяжой 34 мільярды даляраў


Валавы зьнешні доўг Беларусі за 2011 год павялічыўся на 5 мільярдаў 627,3 мільёнаў даляраў, або на 19,8%, і на 1 студзеня 2012 года склаў 34 мільярды 28,4 мільёнаў даляраў.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на Нацыянальны банк Беларусі, на пачатак 2012 года памер валавога зьнешняга доўгу дасягнуў 62,3% ВУП супраць 51,6% ВУП на 1 студзеня 2011 года.

У разьліку на душу насельніцтва валавы зьнешні доўг на 1 студзеня 2012 года вырас на 600 даляраў, або на 20%, і склаў 3.595 даляраў супраць 2.995 долараў на 1 студзеня 2011 года.

У структуры сукупнага зьнешняга доўгу зьнешні доўг органаў дзяржаўнага кіраваньня за 2011 год вырас на 22,8% да 12 млрд. 351 млн. даляраў.

Паводле Нацбанка, на абслугоўваньне зьнешняга доўгу за мінулы год у Беларусі было выдаткавана 6 млрд. 320,7 млн. даляраў, што склала 11,6% ВУП, або 13,5% экспарту тавараў і паслуг. Зь іх 5 млрд. 405,2 млн. склалі выплаты па асноўным доўгу, а 915,5 млн. — плацяжы па працэнтах.

Валавы зьнешні доўг Беларусі ўяўляе сабой нявыплачаную суму фактычных бягучых і неабумоўленых абавязацельстваў, якая патрабуе выплаты асноўнага доўгу і/або адсоткаў дэбіторам ў будучы пэрыяд часу і ўяўляе сабой абавязацельствы рэзыдэнтаў Беларусі перад нерэзыдэнтамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG