Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэстоўцы ў Азэрбайджане дамагліся свайго


У Азэрбайджане пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу ў сувязі з масавымі беспарадкамі, якія адбыліся ў горадзе Губа на поўначы краіны, паведамляе Радыё Азадлыг – азэрбайджанская служба нашай радыёстанцыі.

Тысячы людзей выйшлі ў чацьвер раніцай на плошчу да будынка мясцовай адміністрацыі. Жыхары Губы патрабавалі адправіць у адстаўку кіраўніка раёна Рауфа Габібава, які раней абвінаваціў іх у «прадажнасьці і здрадзе».

Акцыя пратэсту перарасла ў беспарадкі. Улады накіравалі ў горад спэцназ і бронетэхніку. Для разгону дэманстрантаў ўжываліся вадамёты і сьлезацечны газ. Паведамлялася аб пацярпелых як з боку паліцэйскіх, так і пратэстоўцаў. Былі затрыманыя 22 чалавекі. Іх ужо адпусьцілі.

Патрабаваньні дэманстрантаў былі задаволеныя: Рауф Габібава звольнілі з пасады кіраўніка Губінскага раёну.

Як перадае Радыё Азадлыг, у сацыяльных сетках распаўсюджваюцца паведамленьні аб тым, што 2 сакавіка ў розных рэгіёнах Азэрбайджану плянуецца правесьці акцыі ў знак салідарнасьці з жыхарамі Губы.
XS
SM
MD
LG