Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Азэрбайджане слова выклікала народны пратэст


Гарыць дом Рауфа Габібава
Гарыць дом Рауфа Габібава

У горадзе Губа на поўначы Азэрбайджану для разгону шматтысячнай акцыі пратэсту паліцыя выкарыстоўвае сьлезацечны газ.

Як паведамляе азэрбайджанская служба нашага радыё, пратэст выклікалі выказваньні кіраўніка раёну Рауфа Габібава. Той абвінаваціў мясцовых людзей у «прадажнасьці і здрадзе», маўляў, прадаючы свае землі за 30 манатаў (каля 50 USD), яны прадаюць сваё сумленьне, свой раён і сваю радзіму.

Сёньня раніцай тысячы людзей прыйшлі на цэнтральную плошчу і перад будовай мячэці запатрабавалі адстаўкі Габібава. Паводле зьвестак каналу ANS, людзей не задаволілі яго выбачэньні і яны ўварваліся ў будынак мясцовай адміністрацыі, а таксама спалілі дом Габібава. Для задушэньня забурэньняў паліцыя выкарыстала сьлезацечны газ і вадамёты, у горад, як паведамляецца, прыбыла бранятэхніка. Выкарыстаньне газу толькі ўзмацніла пратэставыя настроі: паміж пратэстоўцамі, паліцыяй і ўнутранымі войскамі адбываюцца сутычкі. Удзельнікі акцыі ня хочуць разыходзіцца, пакуль ня будуць адпушчаныя ўсе затрыманыя.



Падрабязны рэпартаж глядзіце на сайце азэрбайджанскай службы нашага Радыё.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG