Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонка былога прэм’ера судзіцца з-за праслухоўваньня тэлефону


Рупэрт Мэрдак апраўдваецца на слуханьнях у парлямэнце
Рупэрт Мэрдак апраўдваецца на слуханьнях у парлямэнце

Жонка былога прэм’ер-міністра Вялікай Брытаніі Тоні Блэра падала пазоў супраць газэтнай кампаніі Рупэрта Мэрдака News Group Newspapers.

Пазоў Чэры Блэр тычыцца незаконнага праслухоўваньня голасавай пошты на яе тэлефоне, паведаміў яе адвакат Грэм Аткінс.

Кампанія News Group Newspapers выдае штодзёньнік The Sun, а раней таксама выдавала тыднёвік News of the World. Уладальнік кампаніі Рупэрт Мэрдак зачыніў гэты тыднёвік пасьля скандалу ў ліпені 2011 году, калі высьветлілася, што выданьне праслухоўвала тэлефонныя размовы зьніклай школьніцы, якую пазьней знайшлі забітай. Ад таго часу паліцыя зрабіла больш за 40 арыштаў у сувязі з праслухоўваньнем тэлефонаў, а кампанія Мэрдака заплаціла ахвярам мільёны даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG