Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Энэргія здароўя: 29 парадаў у лютым

Амэрыканскія экспэрты прааналізавалі найбольш шматабяцальныя дасьледаваньні 2011 году ў галіне здароўя, мэдыцыны і ладу жыцьця. Кожны лютаўскі дзень мы друкуем адну кароткую параду, якая дапаможа вам скінуць лішнюю вагу, змагацца са стомай, палепшыць сацыяльныя кантакты — жыць лепш і заставацца здаровым. Цалкам тэксты зьмешчаны ў лютаўскім нумары тыднёвіка «Reader’s Digest».

Востры перац чылі выклікае ня толькі гарачы румянец на твары едака. Актыўнае рэчыва ў стручку, якое называецца капсайцінам, падтрымлівае мэтабалізм чалавека цягам гадзіны пасьля спажываньня перцу.

Гэтак лічыць Джэніфэр Айсэрло, амэрыканская знакамітасьць у пытаньнях здаровага харчаваньня.

Да таго, дадае Айсерло, спажываньне ежы, прыпраўленай перцам чылі, хутчэй дае чалавеку пачуцьцё сытасьці, дзякуючы чаму ён не пераядае.

І яшчэ струкі перцу чылі — багатая крыніца вітаміну С.
XS
SM
MD
LG