Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 14 лютага


Турэмны каляндар, Юлія Ляшкевіч
Турэмны каляндар, Юлія Ляшкевіч

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ВОБЛАЧНА...

...і марозна, без ападкаў. Тэмпэратура ўдзень: мінус 10–8.

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

У вечаровым эфіры Свабоды «Гамбурскі рахунак» Альгерда Бахарэвіча, прысьвечаны Петрусю Броўку. А таксама падарожжа Зьмітра Бартосіка ў Барысаў ды размова з унікальнымі майстрамі-цымбальшчыкамі зачыненай Барысаўскай фабрыкі музычных інструмэнтаў.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:

У офісе Беларускага ПЭН-Цэнтру (вул. Залатая Горка, 2, 101) адбудзецца цырымонія ўручэньня прэміі «Люблю Беларусь». Пачатак а 17.00. Штогадовую прэмію «Люблю Беларусь» заснаваў «Малады фронт», сёлета яна ўручаецца трэці раз. Журы, у склад якога ўвойдуць мінулыя пераможцы прэміі, вызначыць лепшых у васьмі намінацыях: «Беларусізацыя», «Палітыка», «Культура», «Грамадзкая чыннасьць», «Журналістыка», «Змагар году», «Спорт» і «Pro-Belarus».

Саміт Эўразьвяз–Кітай у Пэкіне.

Сьвет адзначае Дзень сьв. Валянціна, які лічыцца нябесным заступнікам закаханых.

* * *

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

У гэты дзень нарадзіліся:

1906 – Мікалай Улашчык, беларускі гісторык і археограф.

1907 – Алесь Звонак, беларускі паэт.

1914 – Павал Масьленікаў, беларускі жывапісец, тэатральны мастак, пэдагог.

1937 – Міхась Стральцоў, беларускі пісьменьнік, крытык, перакладчык.

У гэты дзень памерлі:

1984 – Язэп Найдзюк, беларускі нацыянальны дзяяч, выдавец.

1989 – Вінцэнт Жук-Грышкевіч, беларускі нацыянальны дзяяч, у 1971–1982 гадах старшыня Рады БНР.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

He патрабуй ні мала, ні замнога.
He пагарджай вянкамі зь дзеразы,
Умей сябе убачыць праз другога,
Сьмяяцца шчыра, плакаць безь сьлязы.

Міхась Стральцоў

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:

Дзень любові пад сьценамі КДБ

КДБ супраць сьвятога Валянціна

Жонку Ўладзімера Някляева дапыталі ў КДБ
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG