Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 10 студзеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Надвор'е


У Беларусі чакаецца пахмурнае надвор'е, тэмпэратура – да мінус 3 градусаў.

Не прапусьціце:


Менск. У пасольстве Індыі ў Беларусі (вул. Собінава, 63) адбудзецца конкурс твораў і вершаў на хіндзі, прысьвечаны Міжнароднаму дню хіндзі. Пераможцам будуць уручаныя прызы. Пачатак у 15.00.

Менск. У галерэі «Лябірынт» (пр. Незалежнасьці, 116) у рамках фэстывалю лічбавага мастацтва Terra Nova адбудзецца прагляд рэклямных ролікаў, музычных кліпаў і анімацыі. Пачатак у 17.00.

Менск. У Палацы Рэспублікі (пл. Кастрычніцкая, 1) адбудзецца ўручэньне прэміяў «За духоўнае адраджэньне». Пачатак у 18.00.

У вечаровым эфіры «Свабоды» – «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча». Герой эсэ – Зьмітрок Бядуля.

Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень – прышліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія ўяўляюць цікавасьць для нашых чытачоў, на адрас svaboda@rferl.org

Таксама ў гэты дзень:



1654 – Расея пачала вайну супраць Рэчы Паспалітай.

1659 – у Люблінскім замку пачалося паседжаньне сэйму, якое папярэднічала Люблінскай уніі.

1941 – паміж сталінскім СССР і гітлераўскай Нямеччынай была заключаная дамова на пастаўку збожжа з Савецкага Саюзу ў Нямеччыну. Гэта быў найбуйнейшы эканамічны кантракт паміж двума таталітарнымі рэжымамі, якія рыхтаваліся да вайны паміж сабою.

1972 – У вёсцы Вязынка адкрыты Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік.

1980 – У Менску заснаваны Літаратурны музэй Народнага паэта Беларусі Петруся Броўкі.

1989 – Пасьля 72-гадовага перапынку аднавіла дзейнасьць праваслаўнае Менскае духоўнае вучылішча.

У гэты дзень нарадзіліся:

1892 – польскі пісьменьнік Мэльхіёр Ваньковіч (памёр у 1974). Ягоная радзіма – вёска Калюжыца Бярэзінскага раёну. Дзяцінства Ваньковіч правёў у Менску. Праз усё жыцьцё ён шмат падарожнічаў па Беларусі, сябраваў зь беларускімі літаратарамі ды шмат рабіў дзеля пашырэньня беларускае літаратуры ў Польшчы.

1948 – Алег Нікалайчык, беларускі канструктар тэатральных лялек.

У гэты дзень памерлі:

1684 – Крыштаф Жыгімонт Пац, вялікі канцлер літоўскі (нарадзіўся ў 1621).

1994 – Генадзь Каханоўскі, беларускі гісторык, краязнавец.

Цытата на памяць:



Праўда ў гісторыі – функцыя адназначная, зь яе робяць урокі. З хлусьні ніякіх урокаў ня зробіш, апроч новай хлусьні.
Васіль Быкаў

Год таму ў загалоўках на сайце «Свабоды»:


Кадэбісты ломяцца ў дзьверы берасьцейскага актывіста

Хашчавацкі пра фільм БТ: бруд і мана

Жонка Алеся Міхалевіча: Мне дагэтуль ня кажуць, дзе муж
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG