Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кватэру берасьцейскага апазыцыйнага актывіста Андрэя Шарэнды спрабуюць патрапіць двое невядомых, паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісьляк.

Паводле яго слоў, 10 студзеня прыкладна ў дзевяць гадзін раніцы яму па тэлефоне патэлефанавала жонка Шарэнды і сказала, што каля 8.50 да іх сталі тэлефанаваць і стукаць у дзьверы кватэры два чалавекі ў цывільным, якія прадставіліся супрацоўнікамі КДБ.

"Андрэй Шарэнда адмовіўся адмыкаць ім дзьверы без ўчастковага інспэктара міліцыі. Гэтыя людзі сказалі, што зьвяжуцца з участковым. На 10 гадзін раніцы яны заставаліся ля дзьвярэй кватэры актывіста".

У кватэры знаходзіцца Андрэй Шарэнда і ягоная жонка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG