Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Атрымаць льготныя крэдыты на жыльлё стане яшчэ цяжэй


Падыход да прадстаўленьня льготных крэдытаў на будаўніцтва жыльля ў Беларусі стане больш жорсткім. Пра гэта заявіла ў эфіры праграмы «Контуры» тэлеканалу АНТ старшыня праўленьня Нацбанку Надзея Ермакова.



Кіраўнік Нацбанку адзначыла, што сыстэма льготнага крэдытаваньня жыльлёвага будаўніцтва захаваецца, аднак зьменяцца катэгорыі грамадзян, якім будуць прадстаўляць ільготныя крэдыты, паведамляе БелТА. «Сур’ёзна ускладніцца падыход да таго, каго крэдытаваць і каму даваць льготны крэдыт, памяншаецца і сума такіх крэдытаў — яна складзе каля 7 трлн. Беларускіх рублёў», — сказала Ермакова.

У Беларусі ў 2012 годзе будзе пабудавана 4,2 мільёнаў квадратных мэтраў жыльля, у тым ліку 2,3 млн. — зь дзяржаўнай падтрымкай. Чакаецца, што кошт 1 квадратнага мэтра пры будаўніцтве жыльля з дзяржаўнай падтрымкай ў наступным годзе складзе 3,6 мільёны беларускіх рублёў.

Прэтэндаваць на дзяржаўную падтрымку змогуць у асноўным неабароненыя катэгорыі грамадзян — шматдзетныя сем’і, малазабясьпечаныя грамадзяне і тыя, хто доўгі час стаіць у чарзе для паляпшэньні жыльлёвых умоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG