Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Лібіі ўпершыню за многія гады адзначылі Дзень незалежнасьці


Цягам 42 гадоў уладараньня Муамара Кадафі, зрынутага і забітага сёлета ў выніку народных хваляньняў, сьвята не адзначалася.

Заміж гэтага 1 верасьня сьвяткавалі гадавіну дзяржаўнага перавароту 1969 году, калі быў скінуты кароль Ідрыс Першы і да ўлады прыйшоў Кадафі.

Да 1911 году Лібія ўваходзіла ў Асманскую імпэрыю, потым да 1942 году была італьянскай калёніяй, з 1943 году была пад акупацыяй Англіі й Францыі. Незалежнасьць Лібія атрымала ў 1951 годзе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG