Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, панядзелак 26 сьнежня


Надвор’е

У Беларусі чакаецца воблачнае надвор’е, тэмпэратура да чатырох градусаў цяпла.
У гэты дзень у Беларусі і ў сьвеце

У менскім клюбе "Графіці" салістка "Крыві" Вераніка Круглова выступае разам з моладзевым гуртом "Гаротніца" (ска-рэгі-джаз). Пачатак а 19 гадзіне

Арганізацыя “Рэпартэры бяз межаў” апублікуе справаздачу аб ступені свабоды слова ў прэсе.
Таксама ў гэты дзень


1926 — выйшаў на экраны першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль». Зьняў яго кінарэжысэр Юры Тарыч паводле аповесьці Міхася Чарота «Сьвінапас».

1973 – прызямліўся касьмічны карабель Саюз-13, на борце якога быў і беларус Пётра Клімук.

1991 -- СССР спыніў існаваньне як суб'ект міжнароднага права

У гэты дзень нарадзіліся:

1891: Алесь Вініцкі, беларускі гісторык
1891: Генры Мілер, амэрыканскі пісьменьнік і мастак (пам. 6.6.1980)
1893: Мао Цзэдун, кітайскі дзяржаўны дзеяч (пам. 9.9.1976)
1893: Яўген Цікоцкі, беларускі кампазітар (пам. 23.11.1970)
1930: Жан Фера, францускі сьпявак


У гэты дзень памерлі:

1771: Клод Адрыян Гельвецый, францускі літаратар і філёзаф
1890: Генрых Шліман, нямецкі археоляг, які раскапаў старажытную Трою (нар. 6.1.1822)
1896: Эміль Генрых Дзюбуа-Рэймон, нямецкі фізіёляг
1937: Антон Ждановіч, беларускі актор тэатра
1937: Мікалай Каспяровіч, беларускі этнограф і мовазнавец
1940: Баляслаў Пачопка, сьвятар, беларускі грамадзкі дзеяч (нар. 1884)
1975: Станіслаў Кот, польскі гісторык культуры, палітычны дзеяч (нар. 22.10.1885)
1976 – у аўтамабільнай катастрофе загінулі Старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета БССР Фёдар Сурганаў і камандуючы паветранай арміяй генэрал-лейтэнант Леанід Бяда.

Цытата на памяць

Скажы мне, хто твой сябра, і я скажу, хто ты . Гельвецый.
Мінус 365: год таму на сайце Радыё Свабода

Уначы ўварваліся ў офіс "Белсату"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG