Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уначы ўварваліся ў офіс "Белсату"


26 сьнежня ўначы невядомыя ўварваліся ў офіс першага незалежнага тэлеканалу "Белсат" у Менску. Яны разрэзалі дзьверы памяшканьня адмысловай пілой. Цяпер уваход у офіс апячатаны.

На той момант у памяшканьні нікога не было. Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік тэлеканалу ў Менску Міхась Янчук, журналісты разам з тэхнікай і абсталяваньнем выехалі некалькі дзён таму.

"У пакінутым некалькі дзён таму менскім офісе "Белсату" з усяго абсталяваньня засталася толькі дагістарычная саракагадовая друкарка. У яе ўстаўлены аркуш паперы, а на ім напісана ад рукі: Specially for you. А да машынкі дачэпленая памаранчавая стужка з надпісам – Белсат TV", – паведамляе Міхась Янчук у Facebook.

Так выглядаюць у нядзелю раніцай 26.12 дзьверы менскага офісу тэлеканалу "Белсат"

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG