Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 19 сьнежня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е

Каля 2 градусаў цяпла, ападкаў не абяцаюць.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

На сядзібе БНФ (Чарнышэўскага, 3) – круглы стол «Год пасьля плошчы» – з прадстаўнікамі асноўных партыяў і рухаў. Пачатак у 11:00.

У Доме ўраду (вул. Савецкая, 11) – пасяджэньне Палаты прадстаўнікоў. Пачатак у 12:00.

На тэлеканале «Белсат» – прэм'ера дакумэнтальнага фільму пад назвай «Даволі! Да волі...». Дакумэнтальная стужка Вячаслава Ракіцкага і Андрэя Куцілы распавядае пра Плошчу і наступныя рэпрэсіі. Пачатак у 21:55.

У Палацы спорту (пр. Пераможцаў, 4) пройдзе канцэрт групы J:MOPC. Пачатак у 19:00.

У Маскве – пасяджэньне міждзяржаўнай Рады ЭўрАзЭс на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаваў. Плянуецца зацьвердзіць пакет дакумэнтаў па дзейнасьці Суду ЭўрАзЭс, які будзе разьмяшчацца ў Менску.

У Маскве адбудзецца першае пасяджэньне Вышэйшай Эўразійскай эканамічнай рады на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаваў. Плянуецца прыняць рашэньне аб уступленьні ў сілу пакета з 17 пагадненьняў, якія фармуюць АЭП.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1969 – адкрытыя першыя ў Беларусі радовішчы бурага вугля каля гораду Жыткавічы.

1978 – з канвэеру віцебскага ВА «Віцязь» сышоў першы тэлепрымач.

2010 – на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі ЦВК зноў абвясьціў перамогу Аляксандра Лукашэнкі, за якога, паводле ЦВК, прагаласавалі 79,67% выбаршчыкаў. Нязгодная з вынікамі выбараў апазыцыя наладзіла масавую акцыю пратэсту, у выніку якой было затрымана 639 чалавек.

У ГЭТЫ ДЗЕНЬ НАРАДЗІЛІСЯ:

1296 – Альгерд, вялікі князь ВКЛ.

1906 – Леанід Брэжнеў, генэральны сакратар ЦК КПСС, кіраўнік СССР ад кастрычніка 1964 да лістапада 1982.

1907 – Мікалай Дворнікаў, беларуска-савецкі дзяяч Заходняй Беларусі. Удзельнік грамадзянскай вайны ў Гішпаніі.

1915 – Эдзіт Піяф, француская сьпявачка, шансанье.

1935 – Валянцiна Лемцюгова, доктар філялягічных навук, прафэсар у галіне мовазнаўства.

1964 – Арвідас Сабоніс, савецкі і літоўскі баскетбаліст.

У ГЭТЫ ДЗЕНЬ ПАМЁРЛІ:

1370 – Урбан V (нар. 1310), папа рымскі.

1915 – Алёіс Альцгаймэр (нар. 1864), нямецкі псыхіятар і нэўроляг, імем якога названы прэсынільны псыхоз.

1996 – Марчэла Мастраяні (нар. 1924), італьянскі кінаактор

ЁСЬЦЬ НАГОДА:

Дзень Міколы-Цудатворца

Міжнародны дзень дапамогі бедным

Міжнародны дзень забесьпячэнца

365 ДЗЁН ТАМУ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ

ПЛОШЧА-2010

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Кожны раз чалавецтва бліжэй да шчасьця на вышыню нашых магіл.
Кастусь Каліноўскі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG