Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заўтра — зьезд партыі БХД


Дзяніс Садоўскі
Дзяніс Садоўскі

17 сьнежня ў Менску мае адбыцца Ўстаноўчы зьезд партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя». Партыя БХД з 2009 году ўжо тройчы праводзіла ўстаноўчыя зьезды і падавала рэгістрацыйныя дакумэнты ў Міністэрства юстыцыі, але да гэтага часу дзяржаўную рэгістрацыю так і не атрымала.

Пра зьезд і чарговыя спадзяваньні расказаў «Свабодзе» адказны сакратар аргкамітэту БХД Дзяніс Садоўскі:

«Пакуль, дзякуй Богу, акрамя нахабнай выхадкі міліцыянтаў ДАІ на Берасьцейшчыне, нічога ня здарылася, але, безумоўна, мы папярэдзілі ўсіх сваіх партыйцаў у рэгіёнах вельмі сур’ёзна паставіцца да бясьпекі. Мы не выключаем правакацыі з боку міліцыі і КДБ.

Карэспандэнт: «Вядома, што чацьвёрты па ліку ўстаноўчы зьезд партыі БХД адбудзецца ў палацы культуры Менскага трактарнага зводу. Ці ўдалося вырашыць арганізацыйныя пытаньні?»

Садоўскі: «Дзякуй Богу, на гэты раз праблемаў не было. Дамова заключана загадзя, перашкодаў з боку кіраўніцтва ДК няма».

Карэспандэнт: «Якім будзе прадстаўніцтва на зьезьдзе, і хто з гасьцей запрошаны?»

Садоўскі: «Прадстаўніцтва вызначана сходам ініцыятыўнай групы: 1 дэлегат ад 10 заснавальнікаў. Такім чынам, будзе ад 105 да 110 дэлегатаў. Акрамя таго, чакаем шмат гасьцей, як зь Менску, так і з рэгіёнаў — будуць лідары апазыцыйных палітычных партыяў. Чакаем таксама міжнародных гасьцей.»

Карэспандэнт: «Якія асноўныя дакумэнты будуць разглядацца на зьезьдзе?»

Садоўскі: «Акрамя вырашэньня пытаньняў зь юрыдычнымі дакумэнтамі, неабходнымі для Міністэрства юстыцыі, будзе пераабрана кіраўніцтва партыі, Нацыянальная рада (гэта кіруючы орган між зьездамі) і таксама будзе абмеркаваная стратэгія партыі на бліжэйшыя два гады».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG