Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Берасьці сябраў БХД асудзілі на 5 сутак


Актывісты БХД Алесь Чаркашын (зьлева) і Зьміцер Шурхай у залі суду

Актывісты БХД Алесь Чаркашын (зьлева) і Зьміцер Шурхай у залі суду

Суд Маскоўскага раёну Берасьця пакараў арыштам на 5 сутак абвінавачаных у хуліганстве каардынатараў БХД Зьмітра Шурхая і Алеся Чаркашына.

Судзьдзя Тацьцяна Ўрбановіч выклікала ў якасьці сьведак міліцыянтаў Аляксандра Грыдзько і Аляксандра Бурдыку.

Міліцыянты даводзілі, што затрыманыя імі Шурхай і Чаркашын брыдкасловілі ля будынку Маскоўскага РАУС Берасьця.

Адвакат падсудных заяўляў хадайніцтва аб дастаўцы ў суд відэазапісу з камэры назіраньня, але з Маскоўскага РАУС паступіла ў суд тлумачэньне, што нібыта ў той дзень і напярэдадні камэра відэназіраньня не працавала. Таму хадайніцтва абароны было адхілена.

Таксама судзьдзя Тацьцяна Ўрбановіч не надала ўвагі таму, што сьведкі-міліцыянты блыталіся. Кожны зь іх па-рознаму называў месцы, дзе нібыта брыдкасловілі Зьміцер Шурхай і Алесь Чаркашын.
XS
SM
MD
LG