Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Год пасьля выбараў» — сустрэчы з экс-кандыдатамі ў прэзыдэнты. Гэтым разам — Алесь Міхалевіч.

Ці пайшлі б ізноў у прэзыдэнты, ведаючы, як скончыцца?

Што б зрабілі іначай?

Чаму не зьняліся з выбараў?

Чым найбольш ганарыцеся з таго, што зрабілі?

Што стала найбольш прыемным адкрыцьцём?

Якое найбольшае расчараваньне?

Ці спрыяў ваш удзел у выбарах дэмакратызацыі Беларусі?




Алесь Міхалевіч


Нарадзіўся 15 траўня 1975 г. у Менску. Вучыўся ў менскай матэматычнай школе № 19, Беларускім гуманітарным ліцэі. Скончыў юрыдычны факультэт БДУ, спэцыяльнасьць — «палітоляг-юрыст». Узначальваў Аб’яднаньне беларускіх студэнтаў. Стажыраваўся ў Варшаўскім і Оксфардзкім унівэрсытэтах. Працаваў у турыстычным бізнэсе.

У 2004–2008 г. намесьнік старшыні партыі БНФ. Пасьля вылучэньня на пост старшыні партыі ў 2008 г. выключаны з арганізацыі за публічную крытыку кіраўніцтва. З 2003 па 2007 г. дэпутат Пухавіцкага раённага савету, каардынатар Асамблеі дэпутатаў мясцовых саветаў, выдавец газэты «Рэгіён». З 2006 г. антыкрызісны кіраўнік, акрэдытаваны Міністэрствам эканомікі РБ. У 2007–2008 г. юрысконсульт Асацыяцыі інвалідаў вайны ў Аўганістане. У 2008–2010 г. юрыст Беларускага незалежнага прафсаюзу. Жанаты, мае дзьвюх дачок.

Быў кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 г. 20 сьнежня арыштаваны, абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 сьнежня. 19 лютага 2011 г. адпушчаны зь СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыезьдзе і неразгалошваньні таямніцы сьледзтва. Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала Міхалевіча вязьнем сумленьня.

Зрабіў заяву пра катаваньні ў сьледчым ізалятары КДБ, а таксама пра тое, што ён разарваў дамову аб супрацоўніцтве з КДБ, якую вымушана падпісаў, каб выйсьці з турмы.

Уцёк зь Беларусі, атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі.


Год пасьля выбараў


Дзьмітры Вус

Рыгор Кастусёў

Уладзімер Някляеў

Віталь Рымашэўскі


http://www.svaboda.org/media/video/24422950.html

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG