Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сэрыі інтэрвію «Год пасьля выбараў» — былы кандыдат на прэзыдэнта Віталь Рымашэўскі.

Ці пайшлі б ізноў у прэзыдэнты, ведаючы, як скончыцца?

Што б зрабілі іначай?

Чаму не зьняліся з выбараў?

Чым найбольш ганарыцеся з таго, што зрабілі?

Што стала найбольш прыемным адкрыцьцём?

Якое найбольшае расчараваньне?

Ці спрыяў ваш удзел у выбарах дэмакратызацыі Беларусі?

На гэтыя пытаньні ў відэаінтэрвію «Свабодзе» адказваюць экс-кандыдаты ў прэзыдэнты.



Віталь Рымашэўскі

Нарадзіўся 3 сакавіка 1975 г. у Бабруйску.

Скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт. Інжынэр-будаўнік. Працаваў паводле спэцыяльнасьці, пачынаючы ад шараговага супрацоўніка, сканчаючы начальнікам тэхнічнага аддзелу. Займаўся прыватным бізнэсам.

Жанаты, мае дачку.

У 2002–2004 г. сябра прэзыдыюму Беларускай нацыянальнай рады маладзёвых і дзіцячых грамадзкіх арганізацыяў «Рада». Адзін з кіраўнікоў кампаніі «Ў абарону свабоды сумленьня і веравызнаньня ў Беларусі». Кіраўнік менскай арганізацыі стваранай партыі БХД, сустаршыня аргкамітэту партыі.

Кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 г. 19 сьнежня 2010 г. падчас акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў на плошчы Незалежнасьці зьбіты спэцназам. Затрыманы падчас разгону акцыі, зьмешчаны ў СІЗА КДБ, абвінавачаны ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках. Выпушчаны ў ноч на 1 студзеня 2011 г. пад падпіску аб нявыезьдзе, пасьля таго як ён напісаў тлумачальную запіску на імя А.Лукашэнкі. 30 сакавіка абвінавачаньне перафармуляванае на арганізацыю дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, ці ўдзел у іх.

20 траўня судзьдзя Фрунзэнскага раёну Менску Жана Жукоўская прысудзіла Рымашэўскаму 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна.

Год пасьля выбараў

Дзьмітры Вус

Рыгор Кастусёў

Уладзімер Някляеў

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG