Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьнік міністра: Рэйды, як у Крупках, будуць паўтарацца


Намесьнік міністра ўнутраных спраў, кіраўнік міліцыі грамадзкай бясьпекі Яўген Палудзень пракамэнтаваў падзеі мінулых выходных у Крупках з удзелам сваіх падначаленых. Паводле намесьніка міністра гэта быў «пазаплянавы» рэйд, які правялі супрацоўнікі часткі асаблівага прызначэньня, арганізаванай ў 2011 годзе пры менскай абласной управе міліцыі.

«Хто спрабуе расказаць, што там нешта незаконнае, дык прабачце, матэрыялы накіроўваюцца ў суды, суды прымаюць рашэньні. Гэта значыць міліцыя прымае рашэньні не аднаасобна. Мы імкнемся да таго, каб нашы людзі адчувалі сябе спакойна ў кожным горадзе», — цытуе міліцыянта БелаПАН.

Яўген Палудзень папярэдзіў, што з улікам абстаноўкі ў рэгіёнах краіны падобныя рэйды будуць праводзіцца і далей.

21 лістапада зьявіліся паведамленьні пра незаконныя затрыманьні і зьбіцьцё людзей у Крупках супрацоўнікамі спэцназу міліцыі ў чорнай вопратцы. У тым ліку ў інтэрнэце былі зьмешчаныя сьведчаньні затрыманых. Пазьней УУС Менгарвыканкаму абвергла гэтую інфармацыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG