Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Затрыманы ў Крупках: "Нас білі і палохалі: казалі, маўляў, на дручок надзенем прэзэрватыў і згвалцім"


22 лістапада міліцыя Менскай вобласьці абвергла інфармацыю, што напярэдадні ў Крупках спэцназ міліцыі затрымаў і зьбіў некалькі дзясяткаў чалавек.

За апошнія месяцы на тэрыторыі Крупскага раёну вырасла колькасьць злачынстваў у грамадзкіх месцах, таму МУС вырашыў правесьці тут адмысловае комплекснае мерапрыемства "Правапарадак", паведаміў БелаПАН начальнік аддзелу інфармацыі і грамадзкіх сувязяў менскай міліцыі Аляксандар Данільчанка.

Афіцыйная вэрсія: 18 лістапада каля 23.30 да супрацоўнікаў міліцыі ў форменнай вопратцы зьвярнулася касірка кавярні "Бістро" на вуліцы Маскоўскай. Нецьвярозы малады чалавек з бутэлькай піва спрабаваў прайсьці на дыскатэку. Калі яна адмовілася прапусьціць, хлопец пачаў пагражаць ёй і гучна мацюкацца. Калі міліцыянты прапанавалі выйсьці на вуліцу, каб высьветліць акалічнасьці, хлопец працягваў мацюкацца, пры гэтым пагражаў ім сваімі сувязямі і звальненьнем. У выніку хлопца пасадзілі ў службовую машыну і адвезьлі ў міліцыю. У гэты час іншы нецьвярозы наведвальнік спрабаваў распачаць бойку з тымі, хто знаходзіўся ў кавярні. Пры гэтым ён ударыў нагой у твар участковага інспэктара міліцыі. Пасьля гэтага на яго надзелі кайданкі.

Данільчанка адзначае, што за 3 дні на тэрыторыі Крупскага раёну праверана 19 дыскатэк і забаўляльных устаноў. За дробнае хуліганства аштрафаваныя 13 чалавек, за знаходжаньне нападпітку ў грамадзкіх месцах – 27 чалавек.

"У Крупках адбывалася нешта дзікае і незразумелае"


21 лістапада ўсіх, каго затрымалі напярэдадні, асудзілі — нібыта за хуліганства і непадпарадкаваньне міліцыі. Бальшыні далі па 700 тысяч штрафу.

"У пятніцу пасьля дыскатэкі мы зь сябрам зайшлі ў краму купіць вады. Туды ўварваліся людзі ў чорнай форме і пачалі даволі груба сябе паводзіць: "тыкалі" ўсім, штурхаліся. Я зрабіў ім заўвагу і апынуўся ў аўтазаку. Там ужо было некалькі хлопцаў. Нас паклалі тварамі ў падлогу, білі, палохалі: казалі, маўляў, цяпер на дручок надзенем прэзэрватыў, здымем штаны і згвалцім", – распавёў Руслан.

Руслана, які сам некалі скончыў Акадэмію МУС, адпусьцілі: у судзе прадавачка крамы засьведчыла на ягоную карысьць.





Журналісты ex-press.by паведамляюць, што ў судзе шмат хто з затрыманых меў кровападцёкі на твары, а адзін хлопец паказаў сінякі на сьпіне. Спэцназаўцы, якія выступалі ў судзе сьведкамі, патлумачылі, што затрыманыя супраціўляліся.

У залі суду жанчына, дачка якой бачыла хапун у суботу, спытала ў судзьдзі: "А нам як цяпер жыць? Адпусьціш дзіця на дыскатэку, а потым ня будзеш ведаць, дзе шукаць!" Судзьдзя адказу ня даў.

Першая інфармацыя пра здарэньне ў Крупках зьявілася раніцай 21 лістапада.

"Пачынаючы зь вечара пятніцы ў нас у Крупках адбывалася нешта дзікае і незразумелае. 18 лістапада ў горадзе зьявіўся міліцэйскі "аўтазак" і нарады спэцназу міліцыі. Яны сталі ўрывацца на дыскатэкі і ў вячэрнія клюбы. Там сталі хапаць практычна ўсіх маладых людзей, якія трапляліся пад руку, зьбіваць дубінкамі і нагамі, грузіць у машыны і адвозіць у мясцовае аддзяленьне міліцыі", – паведаміла журналістам адна з жыхарак Крупак, якая прадставілася Тацянай.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG