Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старыя знаёмцы ды ідэйныя апанэнты Саўка ды Грышка па-рознаму глядзяць на судовы працэс над Алесем Бяляцкім. Слухачам застаецца далучыцца да пункту гледжаньня аднаго зь іх, бо аб'яднаць іх немагчыма. Бясспрэчнае для ўсіх адно: бягуць гады, ідуць суды...




Саўка ды Грышка. Туды, сюды – суды, суды


Грышка:
У беларускай клетцы
Нам жыць няўтульна так,
Бо мы на першым месцы
Па турмах і судах.

Маўчы, крычы ці пляскай –
І могуць засудзіць.
І ўжо Алесь Бяляцкі
За кратамі сядзіць.

Саўка:
А што жа вы хацелі?
Закон у нас адзін.
Мы вашай багадзельні
Страну не аддадзім!

Бяляцкі ваш бязьдзельнік
І строг закон к нему:
Украл нямала дзенег –
Пажалуста, ў цюрму.

Рэфрэн:
Туды, сюды –
Суды, суды.
Бягуць гады,
Ідуць суды.

Грышка:
Заўжды нам пагражае
Хапун ці землятрус
У дзіўнай той дзяржаве
Пад назвай Беларусь.

Бяляцкаму – рэспэкты.
Быў вымушаны ён
Дзеля высокай мэты
Парушыць ваш закон.

Саўка:
А што жа вы хацелі? –
Нікак я не пайму.
Срэдства пашлі на цэлі –
Пажалуста, ў цюрму.

Із всех вазможных логік
Адна уместна зьдзесь:
Не заплаціў налогі –
Прыдзёцца пасядзець.

Рэфрэн.

Грышка:
Такія, Саўка, дзядзі
Пісалі ваш закон,
Што хто захочаш сядзе,
Калі й ня вінны ён.

А хтосьці на пасадзе,
З грудзямі ў арданах,
Хлусіць, махлярыць, крадзе,
І ўсё яму няўзнак.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG