Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Мікалая Статкевіча прымушаюць напісаць хадайніцтва аб памілаваньні на імя Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта «Свабодзе» сёньня паведаміла яго дачка Кацярына:

«Тэлефанаваў мой бацька. Ён паведаміў, што яго прымушаюць пісаць хадайніцтва аб памілаваньні. Апошні раз такую прапанову зрабілі ў пятніцу. А калі бацька сказаў, што ня будзе гэтага рабіць, яго пазбавілі спатканьняў на найбліжэйшыя паўгода.

Бацька таксама сказаў мне, што зь ім можа здарыцца ўсё, што заўгодна. Аднак прашэньне аб памілаваньні ён ні ў якім разе пісаць ня будзе, бо лічыць, што гэта стала б здрадай у адносінах да тых людзей, якія выйшлі на вуліцу 19 сьнежня».

Паводле дачкі палітвязьня, рука, якую ён пашкодзіў на працы ў калёніі, цяпер стала дзейнічаць крыху лепей. Аднак да канца яна не зажыла, бо Статкевіча прымушаюць пілаваць вельмі тоўстыя бярвеньні.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG