Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мірон папярэджвае пра адказнасьць за незаконны гандаль беларускай уласнасьцю


Бел-чырвона-белы сьцяг і цыдулка з подпісам Мірона зьявіліся ў Віцебску каля 20-й гадзіны на лініі электраперадач у раёне вуліцы Церашковай.

Паводле віцебскага апазыцыянэра Барыса Хамайды, які спасылаецца на вартыя даверу крыніцы, допіс легендарнага Мірона наступны:

«Хачу папярэдзіць тых, хто ўжо разявіў рот на ласыя кавалкі нашай агульнанароднай уласнасьці. Ня можа быць законнай прыватызацыі пры нелегітымным рэжыме. Таму ўсе так званыя „зьдзелкі“ будуць прызнаныя юрыдычна няздатнымі, а вінаватыя будуць прыцягнутыя да судовай адказнасьці. І тут ня будзе дзейнічаць тэрмін даўніны, бо размова йдзе пра нацыянальную бясьпеку беларускай незалежнай дзяржавы. Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон».

На думку спадара Хамайды, папярэджаньне наўпрост тычыцца Аляксандра Лукашэнкі, бо стала вядома, што продаж другой паловы акцый «Белтрансгазу» расейскай кампаніі «Газпром» можа адбыцца ўжо сёлета ў лістападзе.

Калі журналісты, даведаўшыся пра чарговы ўчынак Мірона, прыйшлі сфатаграфаваць бел-чырвона-белы сьцяг, яго на дратах ужо не было. Мінакі маглі бачыць яго цягам прыблізна паўгадзіны, і хто яго зьняў — невядома.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG