Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мірон павіншаваў беларусаў з угодкамі дзяржаўнай незалежнасьці


Міронаў сьцяг. Архіўнае фота

Міронаў сьцяг. Архіўнае фота

Бел-чырвона-белы сьцяг з цыдулкай-віншаваньнем быў вывешаны на электрычных дратах недалёка ад уезду ў Віцебск з боку Полацку.

Пра зьяўленьне сьцяга Свабодзе паведаміў найстарэйшы віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда. Ён таксама працытаваў зьмест цыдулкі, спаслаўшыся на дасьведчаныя крыніцы.

Да бел-чырвона-белага сьцяга быў прычэплены аркуш паперы з такімі словамі: “Віншую ўсіх з найвялікшым сьвятам – 20-годзьдзем беларускай незалежнасьці. Здабытую ў жніўні 1991 году гістарычную перамогу мы будзем берагчы да апошняга ўдару нашых сэрцаў. Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон”

Нацыянальны сьцяг, які зьявіўся позна ўвечары 24 жніўня, быў добра відаць кіроўцам і пасажырам аўтатранспарту.

У гэтым месцы бел-чырвоныя сьцягі зьяўляюцца ўжо не ўпершыню, і нярэдка іх можна ўбачыць яшчэ й наступнай раніцай: зьняць сьцяг, замацаваны на дратах пад напругай у сотні вольт, супрацоўнікам міліцыі або МНС бывае ня так лёгка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG