Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аб'ём шырокай грашовай масы ў Беларусі на 1 кастрычніка 2011 году склаў 78,92 трыльёна рублёў, паведамляе Нацыянальны банк у статыстычнай справаздачы.

За верасень ШГМ вырасла на 10,4% пасьля росту на 4,4% у жніўні і на 1,2% за ліпень.

Аб'ём наяўных грошай склаў на 1 кастрычніка 7,72 трыльёна.

Колькасьць наяўных грошай павялічылася за верасень на 15,1% пасьля скарачэньня на 5% у жніўні. За 9 месяцаў аб'ём наяўных грошай вырас на 71,9%.

Актыўная рублёвая грашовая маса, якая ўключае ў сябе наяўныя грошы і бягучыя рублёвыя ўклады ў банках, на 1 кастрычніка склала 19 трыльёнаў рублёў. У студзені-верасьні яна павялічылася на 39,1%, перадае Інтэрфакс.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG