Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскія арганізатары Народнага сходу пішуць пракурору


Уладзімер Кацора і Васіль Палякоў у пракуратуры, архіўнае фота
Уладзімер Кацора і Васіль Палякоў у пракуратуры, архіўнае фота
Гомельскія чальцы аргкамітэту дзеля правядзеньня Народнага сходу Ўладзімер Кацора і Васіль Палякоў накіравалі заяву пракурору Чыгуначнага раёну Гомеля з нагоды пакараньня адміністрацыйным арыштам і штрафам Андрэя Цянюты й Васіля Такарэнкі — распаўсюднікаў запрашэньняў на Народны сход, які мае адбыцца 8 кастрычніка ля ДК «Віпра» на вуліцы Юбілейнай.

Падпісанты патрабуюць даць прававую ацэнку дзеяньням супрацоўнікаў міліцыі, якія неабгрунтавана затрымалі Цянюту й Такарэнку й склалі ў дачыненьні да іх адміністрацыйныя пратаколы аб парушэньні закону «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь».

Парадак падрыхтоўкі і правядзеньня мясцовага сходу вызначаны законам «Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах». У адпаведнасьці зь ім грамадзяне, якія пражываюць на пэўнай тэрыторыі, павінны быць апавешчаныя пра час, месца правядзеньня сходу і пытаньні, якія выносяцца на абмеркаваньне.

У заяве Ўладзімер Кацора й Васіль Палякоў прапануюць пракурору вынесьці пратэст на пастанову суду Чыгуначнага раёну аб прыцягненьні да адміністрацыйнай адказнасьці спадароў Цянюты й Такарэнкі, а таксама зрабіць захады, скіраваныя на захаваньне супрацоўнікамі праваахоўных органаў правоў грамадзян, гарантаваных Канстытуцыяй і законам Рэспублікі Беларусь «Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах».

Кацора: «Гэта нейкае дзікунства, прававы нігілізм. Міліцыя й суды ня толькі не чытаюць поўнасьцю закон «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь», прынамсі, артыкул 3, але і не зважаюць на Канстытуцыю і існаваньне закону «Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG