Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацьку пацярпелай у тэракце зьвезьлі ў Навінкі


Інэса Крутая пратэстуе супраць затрыманьня яе бацькі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:20 0:00
Наўпроставы лінк

Пацярпелая ў тэракце Інэса Крутая пратэстуе супроць затрыманьня яе бацькі Аляксандра Крутога

Па накіраваньні пракурора прадстаўнік пацярпелай у тэракце ў менскім мэтро Інэсы Крутой, яе бацька, адпраўлены ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псыхічнага здароўя (Навінкі).

Як паведаміла БелаПАН Інэса Крутая, пра гэта сваякам паведамілі ў Маскоўскім РУУС Менску.

Аляксандар Крутой, які вельмі актыўна выступаў у судовым працэсе па справе аб тэракце на станцыі мэтро «Кастрычніцкая», выбухах у Менску ў 2008 годзе і ў Віцебску ў 2005 годзе, быў затрыманы вечарам 20 верасьня. Ён абвінавачваецца ў хуліганстве на падставе ч. 1 арт. 339 КК. Што канкрэтна інкрымінуецца затрыманаму, сваякам не ўдалося высьветліць ні днём 21 верасьня, калі яны ўпершыню даведаліся, што Аляксандар Крутой абвінавачваецца ў крымінальным злачынстве, ні вечарам гэтага ж дня, калі павінна было вырашыцца пытаньне аб меры стрыманьня ў дачыненьні да затрыманага.

Паводле Інэсы Крутой, у Маскоўскім РУУС заявілі, што не дадуць сваякам ніякай інфармацыі, таму яны могуць нават не прыяжджаць у райупраўленьне. Разам з тым, калі ў Крутога зьявіцца адвакат, пытаньне будзе разглядацца.

Цяпер сям’я спрабуе знайсьці адваката.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG