Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 21 верасьня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е:


Сыноптыкі ападкаў не прагназуюць. У начныя і ранішнія гадзіны чакаюцца туманы. Вецер няўстойлівы, слабы. Тэмпэратура паветра ўдзень +18 градусаў на поўначы і +25 ° С на паўднёвым захадзе краіны.

СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ


У розных гарадах Беларусі з ініцыятывы суполкі "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку" "Вконтакте" ўвечары адбудуцца акцыі маўклівага пратэсту. З 1 чэрвеня па 27 ліпеня вечары аплядысмэнтаў праходзілі на цэнтральных плошчах беларускіх гарадоў кожную сераду. Супрацоўнікі сілавых структураў жорстка затрымлівалі ўдзельнікаў маўклівых акцыяў пратэсту.

У Доме правасудзьдзя ў Менску працягнецца працэс над Дзьмітрыем Канавалавым і Ўладзіславам Кавалёвым. Яны зьяўляюцца асноўнымі падазраванымі ў выбуху на станцы мэтро “Кастрычніцкая” 11 красавіка 2011 году. Тады загінула 15 чалавек, больш за 200 апынуліся ў шпіталях.

На незалежным тэлеканале «Белсат» а 21. 30 прэм'ера дакумэнтальнага фільму "Дарога Статкевіча" пра палітвязьня, экс-кандыдата на прэзыдэнта Міколу Статкевіча.

У залі паседжаньня Вучонага савету БДУ на вуліцы Бабруйскай 5 адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная VIII Міжнароднаму фэстывалю студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар-2011".

Нью-Ёрк. Пачынаецца 66-я сэсія Генэральнай асамблеі ААН (27 верасьня будзе разглядацца беларускае пытаньне)

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1610 войскі Рэчы Паспалітай і ВКЛ занялі Маскву.

У 1801 замест ліквідаванай Літоўскай ўтворана Гродзенская губэрня (існавала да 1921 г.).

У гэты дзень нарадзіліся:

У 1866 брытанскі пісьменьнік Гербэрт Уэлс (пам. 1946), аўтар вядомых навукова-фантастычных раманаў "Машына часу", "Чалавек-невідзімка", "Вайна сьветаў" і інш.

У 1918 беларускі мовазнавец і пісьменьнік Фёдар Янкоўскі (пам. 1989).

У 1920 беларускі архітэктар Сяргей Мусінскі.

У 1921 беларускі мастак Міхаіл Бельскі.

У 1923 беларускі фізык Мікалай Барысевіч, у 1969-1987 гг. - прэзыдэнт Акадэміі Навук Беларусі.

У 1947 амэрыканскі пісьменьнік Стывэн Кінг, адзін з найбольш вядомых у сьвеце аўтараў у жанрах жахаў і трылераў.

У гэты дзень памерлі:

У 1830 Ян Сьнядэцкі, астраном, матэматык, філёзаф, рэктар Віленскага ўнівэрсытэту (нар. 1756).

У 1860 нямецкі філёзаф Артур Шапэнгаўэр (нар. 1788)

У 1975 беларускі пісьменьнік Міхась Лынькоў (нар. 1899), аўтар аповесьці "Міколка-паравоз" (1937).

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Міжнародны дзень міру.

У Армэніі сьвяткуюць 20-годзьдзе абвяшчэньня незалежнасьці

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: Яраслаў Раманчук: Будзе вялікая супольнасьць замест вялікай дзяржавы

Цытата на памяць:


Паўтарыце сваё імя больш за пяцьдзясят разоў і вы выявіце, што вы – ніхто
Стывен Кінг
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG