Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьнік старшыні аб’яднаньня прадпрымальнікаў "Пэрспэктыва" Віктар Чайкоўскі зь Берасьця падаў заяўку на правядзеньне пяці пікетаў "Свабоду палітзьняволеным! Спыніць катаваньні і перасьлед!".

Пікеты плянуецца праводзіць штодзённа з 1 па 5 кастрычніка з 17 да 19 гадзіны ў розных раёнах Берасьця.

Віктар Чайкоўскі: "Мы хочам, каб жыхары Берасьця ведалі, што ёсьць факты выкарыстаньня ўладамі непалітычных артыкулаў Крымінальнага кодэксу для заключэньня пад варту палітычных апанэнтаў. Таксама падчас пікетаў хочам узьняць праблему катаваньняў і жорсткага абыходжаньня ў адносінах да вязьняў — палітычных апанэнтаў улады і грамадзкіх актывістаў".

Акрамя Віктара Чайкоўскага, у пікеце мяркуюць удзельнічаць каардынатар аргкамітэту БХД па Берасьцейшчыне Зьміцер Шурхай, актывіст БХД Алесь Чаркашын, праваабаронца Раман Кісьляк, а таксама актывісты Станіслаў Фядзько, Юры Бацук, Уладзімер Катрыч.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG