Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра гэта паведамляе прэс-служба «Маладога фронту» на сваім сайце. Паведамляецца, што 9 верасьня адвакату Дашкевіча прыйшло паведамленьне, у якім пазначана, што 13 верасьня ўнутры калёніі адбудзецца судовае паседжаньне.

Будзе разглядацца пытаньне зьмены месца адбыцьця пакараньня ў сувязі са статусам Зьмітра Дашкевіча — «злосны парушальнік рэжыму ўнутранага ўтрыманьня». Трымаюць Зьмітра Дашкевіча ў калёніі агульнага рэжыму ў Горках Магілёўскай вобласьці.

Як лічыць Наста Палажанка, судовае паседжаньне ў калёніі ладзіцца, каб перавесьці Зьмітра Дашкевіча ў «крытку» — турму, умовы зьняволеньня ў якой больш строгія, чым у калёніі агульнага рэжыму.

Зьмітру Дашкевічу прысуджаны 2 гады зьняволеньня за хуліганства. Паводле суду, 18 сьнежня Зьміцер Дашкевіч і актывіст «Маладога фронту» Эдуард Лобаў зьбілі ў Менску мінакоў. Зьміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў сваёй віны не прызналі і заявілі, што гэта была правакацыя спэцслужбаў напярэдадні выбараў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG