Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Т. Х. Ільвэс пераабраны прэзыдэнтам Эстоніі


Тoомас Хэндрык Ільвэс
Тoомас Хэндрык Ільвэс
Эстонскі парлямэнт (Riigikogu - Дзяржаўны сход) сёньня на надзвычайным паседжаньні абраў Тоомаса Хэндрыка Ільвэса прэзыдэнтам на другі тэрмін. За яго ў першым туры галасаваньня аддалі свой голас 73 дэпутаты.

Альтэрнатыўнага кандыдата, дэпутата Эўрапарлямэнту Індрэка Таранда падтрымалі 25 дэпутатаў апазыцыйнай Партыі цэнтру. У двух бюлетэнях былі пазначаныя абодва прозьвішчы, і яшчэ ў адным не было пазначана ніводнага.

Прэзыдэнт Эстоніі абіраецца на 5 гадоў таемным галасаваньнем у 101-асабовым парлямэнце, дзе для абраньня неабходна набраць 2/3 (68 галасоў).

57-гадовы Тoомас Хэндрык Ільвэс нарадзіўся ў Швэцыі, куды ягоныя бацькі імігравалі ў 1940 годзе з савецкай Эстоніі, але большую частку жыцьця пражыў у ЗША, Канадзе і Нямеччыне.

У Мюнхэне на працягу амаль 10 гадоў – ад 1984 да 1993, спадар Ільвэс быў спачатку аналітыкам, а потым дырэктарам Эстонскай службы Радыё Свабодная Эўропа. У 1993 годзе Тоoмас Xэндрык Ільвэс адмовіўся ад амэрыканскага грамадзянства і стаў амбасадарам Эстоніі ў Вашынгтоне. Потым, у часы нялёгкіх перамоваў аб далучэньні Эстоніі да НАТО і Эўразьвязу, быў міністрам замежных справаў, пазьней, пасьля абраньня дэпутатам Эўрапарлямэнту стаў намесьнікам старшыні Камісіі парлямэнту ў міжнародных справах.

Упершыню быў абраны прэзыдэнтам у верасьні 2006 году. Ён быў першым кіраўніком эстонскай дзяржавы, які ня ведае расейскай мовы, аднак свабодна гаворыць па-ангельску, па-нямецку і па-гішпанску.

Паводле эстонскай Канстытуцыі, прэзыдэнт ня мае шырокіх паўнамоцтваў – ён падпісвае альбо адкідае ўхваленыя парлямэнтам законы, зьяўляецца галоўнакамандуючым і прадстаўляе краіну за мяжой.

У 2009 годзе на ўрачыстай цырымоніі адкрыцьця новага будынку Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа наш былы калега Т. Х. Ільвэс выступіў з галоўнай прамовай, прысьвечанай свабодзе слова ў сёньняшнім сьвеце:

Прэзыдэнт Эстоніі: Капіталізм таксама можа быць аўтарытарным

Гэтую прамову і яе абмеркаваньне можна пабачыць і паслухаць у адной зь перадачаў «Свабода на Белсаце»:

Свабода на Белсаце, 16.05.2009. Частка 3
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:11:57 0:00
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG